Рэстаўрацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія (нарамаўка → тарашкевіца)
д робат выдаліў: hu:Restaurátor
Радок 43: Радок 43:
[[fr:Restauration (art)]]
[[fr:Restauration (art)]]
[[he:רסטורציה (אמנות)]]
[[he:רסטורציה (אמנות)]]
[[hu:Restaurátor]]
[[it:Restauro]]
[[it:Restauro]]
[[nl:Restauratie (kunst)]]
[[nl:Restauratie (kunst)]]

Вэрсія ад 03:52, 23 верасьня 2009

Рэстаўрацыя вежы Мірскага замка

Рэстаўрацыя — захады па аднаўленьні першапачатковага выгляду, формы, вяртаньне перашпачатковай мастацкай вартасьці помніку гісторыі і культуры або твору мастацтва (збудаваньня, карціны і інш.) на падставе пэўных крыніцаў і дасьледваньняў зь безумоўным захаваньнем аўтэнтычных фрагмэнтаў.

Клясыфікацыя рэстаўрацыйных працаў звычайна праводзіцца па матэрыяль вырабу, які падлягае аднаўленьню.

Мэты

Рэстаўрацыйныя працы маюць на мэць спрыяць захаваньню прадмета, або аб’екта, таму рэстаўрацыя зьяўляецца адной з паддысцыплінаў кансэрвацыі. З іншага боку рэстаўрацыя ўключае ў сябе і элемэнты рамонту. Таму важным кампанэнтам рэстаўрацыі робіцца зьмяненьне існуючага віда помніку для больш поўнага раскрыцьця яго мастацкіх якасьцяў, што дазваляе падкрэсьліць яго асаблівую грамадскую значнасьць і стварыць ўмовы для бясьпечнага існаваньня.

Складнікі

Рэстаўрацыя (у тым ліку і фрагмэнтарная) складаецца з двух апэрацый:

  • раскрыцьцё помніка шляхам выдаленьня пазьнейшых, скажаючых яго элемэнтаў,
  • узнаўленьне страчаных элемэнтаў.

Прычыны

Рэстаўрацыйнае ўмяшальніцтва мэтазгодна ў трох выпадках:

  • пры пагрозе фізычнай захаванасьці аб’екту. У гэтым выпадку рэстаўрацыйнае ўмяшальніцтва мусіць насіць з большага лякальны характар і закранаць толькі пашкоджаныя дэталі і не распаўсюджвацца на элемэнты, якім не пагражае разбурэньне;
  • пры наяўнасьці напластаваньняў, якія хаваюць добра заваны аўтэнтычны аўтарскі твор, а таксама пры адсутнасьці значнай дыфузіі між аўтарскімі і неаўтарскімі некаштоўнымі напластаваньнямі. Ізноў жа мусіць быць гарантаваны добрыя ўмовы захаваньня для раскрываемых аб’ектаў;
  • пры дысгарманічным парушэньні цэласнасьці эстэтычнага ўспрыняцьця помніка.

Варта памятаць, што мэтай рэстаўрацыі ёсьць не узнаўленьне аб’екта наноў, а падаўжэньне тэрміну між рэстаўрацыйнымі ўмяшальніцтвамі, працягваньне тэрміну існаваньня аб’екту ў часе.

Літаратура

  • Мартыненко И. О соблюдении международно-правовых требований. У: Каштоўнасьці мінуўшчыны - 5: Рэстаўрацыя і выкарыстанне помнікаў гісторыі і культуры: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 17 красавіка 2001 г. Мн., 2001.ISBN 985-6305-24-1

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Рэстаўрацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў