Каштоўная папера: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ko:유가증권
д робат дадаў: tr:Varlığa Dayalı Menkul Kıymet
Радок 47: Радок 47:
[[sr:Хартије од вредности]]
[[sr:Хартије од вредности]]
[[sv:Värdepapper]]
[[sv:Värdepapper]]
[[tr:Varlığa Dayalı Menkul Kıymet]]
[[uk:Цінні папери]]
[[uk:Цінні папери]]
[[vi:Chứng khoán]]
[[vi:Chứng khoán]]

Вэрсія ад 02:36, 4 лютага 2009

Каштоўная папера - дакумэнт маёмаснага зьместу, зь якім нейкае права зьвязанае такім чынам, што бяз гэтага дакумэнту ня можа быць ані ажыцьцяўленая, ані перададзенае іншай асобе бяз гэтага дакумэнту.

Клясыфікацыя

У залежнасьці ад выражаных на іх правоў каштоўныя паперы адрозьніваюцца паводле некалькіх прынцыпаў:

  • грашовыя паперы (абліґацыі, вэксэлі, чэкі і г.д.)
  • таварныя паперы, якія зацьвярджаюць часьцей за ўсё права ўласнасьці або права закладу на тавары (канасамэнты, delivery-ордэры, складзкія пасьведчаньні і г.д.)
  • паперы, якія зацьвярджаюць права ўдзелу у нейкай кампаніі (акцыі, сэртыфікаты на акцыі, карыстальніцкія пасьведчаньні і г.д.)

У залежнасьці ад спосабу леґітымацыі асобы ў якасьці суб'екту права адрозьніваюць:

  • паперы на прад'яўніка, калі ўладальнікам паперы лічыцца яе трымальнік,
  • імянныя паперы, якія зьмяшчаюць абазначэньне ўладальніка ў тэксьце дакумэнту
  • ордэрныя паперы, якія могуць быць перададзеныя іншай асобе перададачным запісам на адваротным баку паперы - індасамэнту