Тэрарызм: розьніца паміж вэрсіямі
д + Commons |
д →Глядзіце таксама: выпраўленьне спасылак |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
||
* [[11 |
* [[9/11]] |
||
* [[Выбух у Менску 4 ліпеня 2008 году]] |
* [[Выбух у Менску 4 ліпеня 2008 году]] |
||
Вэрсія ад 16:23, 10 ліпеня 2008
Тэрарызм (па-лацінску: terror - жах) — грамадзка небясьпечная дзейнасьць, якая складаецца ў сьвядомым, мэтанакіраваным ужываньні гвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаваньняў, выбухаў, запалохваньня насельніцтва і органаў улады або зьдзяйсненьня іншых замахаў, на жыцьцё або здароўе ні ў чым не вінаватых людзей або пагрозы зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў з мэтай дасягненьня сваіх мэт.
Агулам прынята, што дзеяньні, зьдзейсьненыя падчас вайны, у прыватнасьці партызанскі рух, не кваліфікуюцца як тэрарыстычныя.
Тэрор і тэрарызм
Неабходна адрозьніваць два роднасных, але розных, паняцьця — тэрор і тэрарызм. Тэрор — гэты гвалт улады зь яе дзяржаўным апаратам супраць народа з мэтай прыгнечаньня не толькі апазыцыі, але і ўсёй грамадзкасьці, з мэтай выкліку жаху і пакіданьня думак аб супраціве. Іншымі словамі, тэрор — гэты гвалт з боку моцнага. Упершыню сыстэмны палітычны тэрор быў разгорнуты якабінцамі падчас Францускай рэвалюцыі.Іх ідэалягічнымі нашчадкамі былі бальшавікі, якія разгарнулі чырвоны тэрор з мэтай прыгнечаньня палітычнай апазыцыі і распаўсюджваньня сваёй улады за межы захопленых імі Пецярбургу і Масквы. Ахвяры ўладнага тэрору вылічаюцца шматлікімі тысячамі і нават мільёнамі людзей.
Затое тэрарызм — гэты гвалт "з боку больш слабага", гвалт, якое выходзіць ад апазыцыйных праслоек грамадзтва, радыкальна наладжаных і як правіла вельмі нешматлікіх. Тэрарызм носіць палітычную, сацыяльную або нацыянальную афарбоўку ў залежнасьці ад мэт сваіх носьбітаў. Тэрарызм як зьява перасьледуе дзьве асноўныя знакавыя мэты:
- Першае - зьдзейсьніць ціск на органы ўлады, запалохаць, пасеяць страх і няўпэўненасьць.
- Другой мэтай і ў той жа час прыкметай тэрарызму зьяўляецца выкліканьне спачуваньняў сваёй мэтавай аўдыторыі, гэта значыць той праслойцы грамадзтва, якая як лічыцца паддаецца прыгнёту або дыскрымінацыі, але саступае ў радыкальнасьці тэрарыстам. Такім чынам, тэрарызм немагчымы без таго, каб тэрарысты не абвясьцілі аб сваёй адказнасьці за ажыцьцёўлены акт гвалту.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Тэрарызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Terrorism Research Center (анг.)
- The terror finance blog (анг.)
- International Terrorism and Security Research (анг.)
- Jihad Monitor (анг.)