Дуб корачны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Дуб корачны | Выява = Que...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:31, 3 чэрвеня 2020

Дуб корачны
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадБукакветныя
СямействаБукавыя
РодДуб
Бінамінальная намэнклятура
Quercus suber

Дуб корачны (Quercus suber) — вечназялёнае дрэва сямейства букавых, паходзіць з паўднёва-заходняй Эўропы і паўночнай Афрыкі, шляхам інтрадукцыі зьявілася таксама ў іншых краінах Міжземнамор’я.

Батанічнае апісаньне

Дрэвы вышыні вышынёй да 20 м, у дыямэтры да 1 м. Ствол і старыя галіны пакрыты цьвёрдай тоўстай карой (коркам), якая пэрыядычна здымаецца ў прамысловых мэтах (раз у 9-12 гадоў). Лісьце авальнае, скурыстае, ападае раз у 2-3 гады. Квітнее амаль бесперапынна, за выключэньнем летніх месяцаў.

Плод — жолуд. Жалуды сядзяць па 1-3 штукі, на кароткай ножцы, утоеныя. Сьпеюць восеньню. Прарастаюць хутка — за 2-5 дзён. У першыя гады расьце павольна і патрабуе стараннага догляду. Цеплалюбівая і засухаўстойлівая расліна. Каранёвая сістэма глыбокая. Жыве да 200 гадоў і больш. Мае дэкаратыўнае значэньне.

Драўніна вельмі цьвёрдая, дзякуючы чаму не мае выкарыстаньне пры вытворчасці мэблі. Аднак часта выкарыстоўваецца пры апале ў камінах. Асаблівасьцю дрэва зьяўляецца вогнеўстойлівая кара, дзякуючы чаму ствол амаль не зьведвае значных пашкоджаньняў пры лясных пажарах.

Вонкавыя спасылкі

Дуб корачнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў