Іван Офэнбэрг: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Палітык}} |
{{Палітык}} |
||
'''Іван Пятровіч Офэнбэрґ''' ( |
'''Іван Пятровіч Офэнбэрґ''' (1791 — 18 лютага 1870) — [[расея|расейскі]] вайсковы й дзяржаўны дзеяч, генэрал ад кавалерыі, чалец Вайсковае Рады, інспэктар кавалерыі. З баронскага роду [[Офэнбэрґі|Офэнбэрґаў]]. |
||
Вайсковую службу пачаў у |
Вайсковую службу пачаў у 1807 юнкерам у [[пскоў]]скім драгунскім палку й праз тры гады прызначаны прапаршчыкам, пасьля чаго быў пераведзены ў [[Сыбірскі грэнадэрскі полк]], у якім і прыняў удзел у [[Вайна 1812 году|вайне 1812]]. За адвагу й распарадчасьць, выказаныя ў бітвах 5 і 6 жніўня пад [[Смаленск]]ам, быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 4-й ступені. 26 жніўня пад [[Барадзінская бітва|Барадзіном]] — ордэнам сьв. Уладзімера 4-й ступені з бантам, за справы пад [[Мажайск]]ам і [[Таруціна]]м — прызначаны штаб-ротмістрам, за [[Вязьма|Вязьму]] — ротмістрам. Удзельнік паходу расейскіх войскаў за мяжу, за [[Бітва пад Ляйпцыгам 1813 году|бітву пад Ляйпцыгам у 1813]] быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 2-й ступені, а ў наступным годзе атрымаў залатую шаблю, з надпісам "за адвагу". |
||
Па вяртаньні расейскіх войскаў з-за мяжы пераведзены 1 сакавіка 1815 у ляйб-гвардыі Конна-егерскі полк, а праз год быў прызначаны ад’ютантам да генэрала-маёра Бэнкендорфа й пераведзены ў лейб-гвардыі Гусарскі полк. Прызначаны 24 красавіка 1819 палкоўнікам, ад 29 студзеня 1823 камандзір Ямбурскага ўланскага яго каралеўскай высокасьці прынца Фрыдрыха Вюртэмбэрскага палку. Ад 25 сакавіка 1828 генэрал-маёр, пераведзены ў 1-ю ўланскую дывізію. Прызначаны 2 жніўня 1830 камандзірам 2-й брыгады гэтай жа дывізіі, у 1831 прыняў зь ёй удзел у задушэньні [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|паўстання 1830-1831]] і за адрозьненьне пры штурме [[Варшава|Варшавы]] быў узнагароджаны залатой шабляй з алмазнымі ўпрыгожваньнямі і з надпісам «за адвагу». |

Радок 8: | Радок 8: | ||
Прызначаны 20 сакавіка 1832 камандзірам лейб-гвардыі Конна-егерскага палка, неўзабаве прызначаны камандзірам 1-й брыгады 2-й лёгкай кавалерыйскай дывізіі, з пакіданьнем камандзірам палка. 18 красавіка 1837 узвышаны ў генэрал-маёры, быў зацьверджаны начальнікам дывізіі, якой камандаваў больш за 15 гадоў. Прыняўшы ўдзел у Вугорскім паходзе 1849, асабліва адрозьніўся ў бітвах 3 ліпеня пры в. Дука і 5 ліпеня пад Вайценам ля в. Рэтшагу, за што і быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. |

Неўзабаве пасьля вяртаньня з Вугорскага паходу прызначаны камандуючым 2-м рэзэрвовым кавалерыйскім корпусам, а 6 сьнежня 1851 — генэралам ад кавалерыі і зацьверджаны корпусным камандзірам, а |
Неўзабаве пасьля вяртаньня з Вугорскага паходу прызначаны камандуючым 2-м рэзэрвовым кавалерыйскім корпусам, а 6 сьнежня 1851 — генэралам ад кавалерыі і зацьверджаны корпусным камандзірам, а 31 сьнежня быў прызначаны сябрам Вайсковай Рады. Прызначаны 8 лістапада 1856 камандзірам асобнага рэзэрвовага кавалерыйскага корпусу, камандаваў ім да самога яго скасаваньня, прычым 26 верасьня 1859 быў узнагароджаны ордэнам сьв. Уладзімера 1-й ступені зь мячамі. 17 жніўня 1861 прызначаны шэфам Літоўскага Ўланскага эрцгерцага аўстрыйскага Альбэрта палка, а 13 лістапада — другім шэфам [[Марыюпаль]]скага гусарскага яго высокасьці прынца Фрыдрыха Гесэн-Касэльскага палку. Па скасаваньні зводнага кавалерыйскага корпусу, прызначаны 12 сьнежня 1862 інспэктарам кавалерыі з пакіданьнем чальцом Вайсковае Рады. |
||
Апошнія гады свайго жыцьця знаходзіўся пры асобе імпэратара. |
Апошнія гады свайго жыцьця знаходзіўся пры асобе імпэратара. |
Вэрсія ад 01:18, 27 красавіка 2018
Іван Офэнбэрг | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: | 13 траўня 1792 |
Памёр: |
18 лютага (2 сакавіка) 1870 (77 гадоў) |
Сужэнец: | Q115997315? |
Дзеці: | Q115996954? |
Бацька: | Peter Georg Sigismund von Offenberg[d] |
Маці: | Q116889126? |
Узнагароды: |
Іван Пятровіч Офэнбэрґ (1791 — 18 лютага 1870) — расейскі вайсковы й дзяржаўны дзеяч, генэрал ад кавалерыі, чалец Вайсковае Рады, інспэктар кавалерыі. З баронскага роду Офэнбэрґаў.
Вайсковую службу пачаў у 1807 юнкерам у пскоўскім драгунскім палку й праз тры гады прызначаны прапаршчыкам, пасьля чаго быў пераведзены ў Сыбірскі грэнадэрскі полк, у якім і прыняў удзел у вайне 1812. За адвагу й распарадчасьць, выказаныя ў бітвах 5 і 6 жніўня пад Смаленскам, быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 4-й ступені. 26 жніўня пад Барадзіном — ордэнам сьв. Уладзімера 4-й ступені з бантам, за справы пад Мажайскам і Таруцінам — прызначаны штаб-ротмістрам, за Вязьму — ротмістрам. Удзельнік паходу расейскіх войскаў за мяжу, за бітву пад Ляйпцыгам у 1813 быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 2-й ступені, а ў наступным годзе атрымаў залатую шаблю, з надпісам "за адвагу".
Па вяртаньні расейскіх войскаў з-за мяжы пераведзены 1 сакавіка 1815 у ляйб-гвардыі Конна-егерскі полк, а праз год быў прызначаны ад’ютантам да генэрала-маёра Бэнкендорфа й пераведзены ў лейб-гвардыі Гусарскі полк. Прызначаны 24 красавіка 1819 палкоўнікам, ад 29 студзеня 1823 камандзір Ямбурскага ўланскага яго каралеўскай высокасьці прынца Фрыдрыха Вюртэмбэрскага палку. Ад 25 сакавіка 1828 генэрал-маёр, пераведзены ў 1-ю ўланскую дывізію. Прызначаны 2 жніўня 1830 камандзірам 2-й брыгады гэтай жа дывізіі, у 1831 прыняў зь ёй удзел у задушэньні паўстання 1830-1831 і за адрозьненьне пры штурме Варшавы быў узнагароджаны залатой шабляй з алмазнымі ўпрыгожваньнямі і з надпісам «за адвагу».
Прызначаны 20 сакавіка 1832 камандзірам лейб-гвардыі Конна-егерскага палка, неўзабаве прызначаны камандзірам 1-й брыгады 2-й лёгкай кавалерыйскай дывізіі, з пакіданьнем камандзірам палка. 18 красавіка 1837 узвышаны ў генэрал-маёры, быў зацьверджаны начальнікам дывізіі, якой камандаваў больш за 15 гадоў. Прыняўшы ўдзел у Вугорскім паходзе 1849, асабліва адрозьніўся ў бітвах 3 ліпеня пры в. Дука і 5 ліпеня пад Вайценам ля в. Рэтшагу, за што і быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.
Неўзабаве пасьля вяртаньня з Вугорскага паходу прызначаны камандуючым 2-м рэзэрвовым кавалерыйскім корпусам, а 6 сьнежня 1851 — генэралам ад кавалерыі і зацьверджаны корпусным камандзірам, а 31 сьнежня быў прызначаны сябрам Вайсковай Рады. Прызначаны 8 лістапада 1856 камандзірам асобнага рэзэрвовага кавалерыйскага корпусу, камандаваў ім да самога яго скасаваньня, прычым 26 верасьня 1859 быў узнагароджаны ордэнам сьв. Уладзімера 1-й ступені зь мячамі. 17 жніўня 1861 прызначаны шэфам Літоўскага Ўланскага эрцгерцага аўстрыйскага Альбэрта палка, а 13 лістапада — другім шэфам Марыюпальскага гусарскага яго высокасьці прынца Фрыдрыха Гесэн-Касэльскага палку. Па скасаваньні зводнага кавалерыйскага корпусу, прызначаны 12 сьнежня 1862 інспэктарам кавалерыі з пакіданьнем чальцом Вайсковае Рады.
Апошнія гады свайго жыцьця знаходзіўся пры асобе імпэратара.
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 13 траўня
- Нарадзіліся ў 1792 годзе
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1870 годзе
- Памерлі ў Расейскай імпэрыі
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія IV ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Офэнбэргі
- Нарадзіліся ў 1791 годзе
- Удзельнікі вайны 1812 году
- Удзельнікі замежных паходаў расейскае арміі 1813-1815 гадоў
- Удзельнікі задушэньня паўстаньня 1830—1831 гадоў
- Удзельнікі задушэньня вугорскага паўстаньня 1848-1849 гадоў
- Генэралы Расейскай Імпэрыі
- Памерлі 18 лютага