Стэфан Курч: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
Шляхецкі род Курчаў вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя, ягоныя прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі (гл. [[Курчы]]). |
Шляхецкі род Курчаў вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя, ягоныя прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі (гл. [[Курчы]]). |
||
Стэфан Курч нарадзіўся 31 траўня 1850 году ў маёнтку [[Вусьце (Аршанскі раён)|Вусьце]] Магілёўскай |
Стэфан Курч нарадзіўся 31 траўня 1850 году ў маёнтку [[Вусьце (Аршанскі раён)|Вусьце]] Магілёўскай губэрні. Бацька — беларускі шляхціч Ёсіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, уладальнік маёнтка. Маці — Надзея Васілеўна Бібікава, дачка расейскага генэрала В. А. Бібікава. |
||
== Пачатак вайсковай кар’еры == |
== Пачатак вайсковай кар’еры == |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
== Апошнія гады == |
== Апошнія гады == |
||
У 1881 годзе ўзьведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сыбірскага міннага батальёна. Потым пасьлядоўна камандаваў 30-й |
У 1881 годзе ўзьведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сыбірскага міннага батальёна. Потым пасьлядоўна камандаваў 30-й рэзэрвовай пяхотнай брыгадай і 19-м Кастрамскім палком (1888—1897). |
||
14 траўня 1896 году ўзьведзены ў [[ |
14 траўня 1896 году ўзьведзены ў [[генэрал-маёр]]ы і з 1897 году камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й,2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 году — 50-й рэзэрвовай пяхотнай брыгадай. |
||
У 1905—1906 гадох — ваенны цэнзар Віленскай вайсковай акругі.<ref>РГВИА, ф. 409, оп. II, д. 34128, л. 13-21, п/с 349—210</ref> Гэты час разам |
У 1905—1906 гадох — ваенны цэнзар Віленскай вайсковай акругі.<ref>РГВИА, ф. 409, оп. II, д. 34128, л. 13-21, п/с 349—210</ref> Гэты час разам зь дзецьмі жыў у [[Менск]]у па адрасе: вул. Захар’еўская, дом 16. |
||
== Сям’я == |
== Сям’я == |
||
* Брат — Мікалай Ёсіфавіч Курч (1854—1916), калескі асэсар, ганаровы судзьдзя Міравога суда Аршанскай акругі. Скончыў вучэльню правазнаўства ў [[Санкт-Пецярбург]]у. Уладальнік Ярковіцкага шклаварнага завода ля Талачына, а таксама сядзібы [[Чэрвіна]]. |
* Брат — Мікалай Ёсіфавіч Курч (1854—1916), калескі асэсар, ганаровы судзьдзя Міравога суда Аршанскай акругі. Скончыў вучэльню правазнаўства ў [[Санкт-Пецярбург]]у. Уладальнік Ярковіцкага шклаварнага завода ля Талачына, а таксама сядзібы [[Чэрвіна]]. |
||
* Жонка — Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861—1935), дачка віцэ-губэрнатара Акмолінскай вобласьці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псэўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданьняў для дзяцей. Пасьля сьмерці мужа жыла ў [[Масква|Маскве]] на Сьпірыдонаўцы, дом 16. |
* Жонка — Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861—1935), дачка віцэ-губэрнатара Акмолінскай вобласьці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псэўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданьняў для дзяцей. Пасьля сьмерці мужа жыла ў [[Масква|Маскве]] на Сьпірыдонаўцы, дом 16. |
||
* Дачка — Надзея Курч ( |
* Дачка — Надзея Курч (1891—?) |
||
* Сын — Барыс Курч ( |
* Сын — Барыс Курч (1899—?) |
||
== Сьмерць == |
== Сьмерць == |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
[[Катэгорыя:Курчы]] |
[[Катэгорыя:Курчы]] |
||
[[Катэгорыя:Генэралы]] |
[[Катэгорыя:Генэралы]] |
Вэрсія ад 01:00, 19 траўня 2017
Стэфан Ёсіфавіч Курч (па-расейску: Степан Осипович Курч) | |
31 траўня 1850 — 11 студзеня 1906 | |
Месца нараджэньня | вёска Вусьце Магілёўскай губерні |
---|---|
Месца сьмерці | Менск |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя |
Гады службы | 1868—1906 |
Званьне | генэрал-маёр |
Бітвы/войны | Расейска-турэцкая вайна (1877-1878) |
Узнагароды | ордэн Сьв. Уладзімера 4 ст.,
ордэн Сьв. Станіслава 1 ст. (1901), ордэн Сьв. Ганны 1 ст. (1904), камандорскі крыж Ганаровага легіёна (1902), вялікі афіцэрскі крыж ордэна Сьв. Маўрыкія і Лазара (1902) |
Стэфан Ёсіфавіч Курч (1850—1906) — расейскі генэрал-маёр беларускага паходжаньня, вайсковы цэнзар Віленскай вайсковай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай.
Паходжаньне
Шляхецкі род Курчаў вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя, ягоныя прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі (гл. Курчы).
Стэфан Курч нарадзіўся 31 траўня 1850 году ў маёнтку Вусьце Магілёўскай губэрні. Бацька — беларускі шляхціч Ёсіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, уладальнік маёнтка. Маці — Надзея Васілеўна Бібікава, дачка расейскага генэрала В. А. Бібікава.
Пачатак вайсковай кар’еры
Службу распачаў кандуктарам у Мікалаеўскай Інжынэрнай Вучэльні, зь якой у 1868 годзе выпушчаны прапаршчыкам у 2-гі пантонны паўбатальён.
У 1869 годзе пераведзены ў ранейшым чыне ў ляйб-гвардыі Праабражэнскі полк.
У 1875 годзе атрымаў чын гвардыі штабс-капітана і празь месяц накіраваны на службу да камандуючага Заходне-Сыбірскай вайсковай акругай з залічэньнем маёрам па армейскай пяхоце.
Расейска—турэцкая вайна
З пачаткам Расейска—турэцкай вайны Стэфан Курч быў пераведзены ў 19-ы пяхотны Кастрамскі полк, у складзе якога прымаў удзел у штурме Плеўны 8 ліпеня 1877 году. Потым пераведзены ў 17-ы пяхотны Архангелагародзкі полк. У баі 28 лістапада Архангелагародзкі полк першым прыйшоў на дапамогу грэнадэрам супраць прарыву войска Асмана-пашы. Далей быў зімовы пераход праз Балканы і пасьпяховы штурм Чыфліка. За бездакорную службу Стэфан Курч быў узнагароджаны ордэнам Сьв. Станіслава 2 ступені зь мячамі, Сьв. Ганны 2 ступені зь мячамі і Сьв. Уладзімера 4 ступені зь мячамі і бантам. Пасьля вайны зноўку вярнуўся да службы ў штабе Заходне-Сыбірскай вайсковай акругі.
Апошнія гады
У 1881 годзе ўзьведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сыбірскага міннага батальёна. Потым пасьлядоўна камандаваў 30-й рэзэрвовай пяхотнай брыгадай і 19-м Кастрамскім палком (1888—1897).
14 траўня 1896 году ўзьведзены ў генэрал-маёры і з 1897 году камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й,2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 году — 50-й рэзэрвовай пяхотнай брыгадай.
У 1905—1906 гадох — ваенны цэнзар Віленскай вайсковай акругі.[1] Гэты час разам зь дзецьмі жыў у Менску па адрасе: вул. Захар’еўская, дом 16.
Сям’я
- Брат — Мікалай Ёсіфавіч Курч (1854—1916), калескі асэсар, ганаровы судзьдзя Міравога суда Аршанскай акругі. Скончыў вучэльню правазнаўства ў Санкт-Пецярбургу. Уладальнік Ярковіцкага шклаварнага завода ля Талачына, а таксама сядзібы Чэрвіна.
- Жонка — Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861—1935), дачка віцэ-губэрнатара Акмолінскай вобласьці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псэўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданьняў для дзяцей. Пасьля сьмерці мужа жыла ў Маскве на Сьпірыдонаўцы, дом 16.
- Дачка — Надзея Курч (1891—?)
- Сын — Барыс Курч (1899—?)
Сьмерць
Памёр у студзені 1906 году, пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.[2]