Аляксей Шабуня: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
выява
Радок 4: Радок 4:
|арыгінальнае імя =
|арыгінальнае імя =
|жанчына =
|жанчына =
|выява =
|выява =Alex Shabunya.jpg
|памер =
|памер =
|апісаньне выявы =
|апісаньне выявы =

Вэрсія ад 12:26, 5 сьнежня 2016

Аляксей Шабуня
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяАляксей Алегавіч Шабуня
Нарадзіўся4 кастрычніка 1977 (46 гадоў)
Наваполацак, Беларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыякультурыст

Аляксей Алегавіч Шабуня (нарадзіўся 4 кастрычніка 1977 году, Наваполацак) — беларускі культурыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 кастрычніка 1977 году. Бацька — Шабуня Алег Гаўрылавіч, маці — Семеж Яўгенія Віктараўна. Да захапленьня бодыбілдынгам займаўся лыжным спортам, боксам, дужаньнем. У 1995 годзе Аляксей упершыню прыйшоў у трэнажорную залу — так пачалося яго захапленьне культурызмам. Першым трэнерам Аляксея стаў Сяргей Мучэнка. У 1997 годзе пачалася спаборніцкая кар’ера Аляксея Шабуні: ён прыняў удзел у турнірах, праводжаных пад эгідай WABBA, а з 1998 году — і IFBB. Сем разоў Аляксей станавіўся абсалютным чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь.

У 2005 годзе пачаўся новы этап у спаборніцкай кар’еры Аляксея Шабуні. Стаўшы чальцом «IronWorld Club», ён пераехаў у Менск і пачаў трэніравацца самастойна. У 2005 годзе Шабуня заваяваў тытул абсалютнага чэмпіёна Ўсходняй Эўропы, а таксама званьне пераможца Гран-пры «Айронмэн» і «Жалезны сьвет». Быў перапынак (з-за траўмы). Перамог у маскоўскім турніры Гран-Пры «Імперыя Фітнэса-2010», на Чэмпіянаце сьвету па бодыбілдынгу сярод мужчын (3—8 лістапада 2010 году, Баку) — срэбра.

Асабістае жыцьцё

Пражывае ў г. Менск. Працуе пажарнікам у МНС рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе ажаніўся. Жонка Ірына.

Дасягненьні

  • 1997 — абсалютны чэмпіён Расеі (WABBA, юніёры); чэмпіянат Беларусі сярод юніёраў — 2 месца
  • 1998 — абсалютны чэмпіён Эўропы (WABBA, юніёры); абсалютны чэмпіён Рэспублікі Беларусь (юніёры)
  • 1998—2004 — абсалютны чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод дарослых
  • 1999 — прызёр Гран-пры Бельгіі (IFBB)
  • 2000 — чэмпіянат Эўропы — 15 месца
  • 2001 — чэмпіянат Эўропы — 13 месца
  • 2003 — чэмпіянат Эўропы — 3 месца; Гран-пры Летувы — 1 месца; турнір «Містэр і міс Балтыя» — 2 месца; Гран-пры «Жалезны сьвет» — 4 месца; Гран-пры «Айронмэн» — 6 месца
  • 2004 — чэмпіянат сьвету — 3 месца; Гран-пры «Айронмэн» — 4 месца; Гран-пры «Жалезны мір» — 3 месца
  • 2005 — абсалютны чэмпіён Усходняй Эўропы; Гран-пры «Айронмэн» — 1 месца; Гран-пры «Жалезны сьвет» — 1 месца
  • 2006 — Мемарыяла Н'Шыла — 1 месца; Турнір Rhein-Neckar Pokal — абсалютны пераможца; Міжнародны чэмпіянат Бэрліна — 1 месца; Міжнародны чэмпіянат Баварыі — 1 месца; Гран-пры Заксэна — абсалютны пераможца; Эўра-эліт тур (г. Талін, Эстонія) — 1 месца; Эўра-эліт тур чэмпіёнаў (Портсмут, Вялікабрытанія) — 1 месца
  • 2010 — чэмпіянат сьвету — 2 месца; Гран-пры «Імперыя Фітнэса» — 1 месца

Вонкавыя спасылкі