Каталёнія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, артаграфія
Радок 12: Радок 12:
{{Commons|Category:Catalonia}}
{{Commons|Category:Catalonia}}


[[Катэгорыя:Гішпанія]]
[[Катэгорыя:Аўтаномныя супольнасьці Гішпаніі]]
{{Link FA|eu}}
{{Link FA|eu}}

Вэрсія ад 14:34, 23 лютага 2014

Герб Каталёніі

Каталёнія (па-каталянску: Catalunya, па-гішпанску: Cataluña, па-аксытанску: Catalonha) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць (кат. Comunitat Autònoma) у Гішпаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскай паўвыспы паміж міжземнаморскім узьбярэжжам і Пірэнэямі.

Паходжаньне назвы

Назва Каталёнія пачала ўжывацца зь сярэдзіны XII ст. для пазначэньня сукупнасьці графстваў, якія складалі Гішпанскую марку ды паступова вызваляліся ад апекі франкаў, стаўшы суверэннымі. Паходжаньне слова, Каталёнія, застаецца невызначаным і адкрытым для інтэрпрэтацыі. Найбольш распаўсюджаная тэорыя паходжаньня ад слоў «terra de castells» («зямля замкаў»), што падобна да этымалёгіі назвы Кастыліі. Іншая тэорыя мяркуе, што Каталёнія паходзіць ад «Gotholàndia» (зямля готаў), бо так франкі часта звалі тэрыторыю на поўдзень ад Пірэнэяў.

Першая дакумэнтальная згадка тэрміну Каталёнія зьяўляецца ў «Liber Maiolichinus de Gestis Pisanorum Illustribus» — эпапэі на лацінскай мове, якая распавядае пра крыжовы паход 1113—1114 гадоў. У ёй барсэлёнскі граф называецца «Dux Catalanensis» (герцаг каталёнскі), а ягоныя землі «Catalania».

Вонкавыя спасылкі

Каталёніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў Шаблён:Link FA