Бульбамуві: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія - Халімон
Радок 14: Радок 14:


== Бульбамуві-2012 ==
== Бульбамуві-2012 ==
З 2012 году часткай праграмы «Бульбамуві» зьяўляецца конкурсная праграма для маладых творцаў беларускага кіно. У конкурсе бралі ўдзел мастацкія, дакумэнтальныя стужкі, створаныя за апошнія пяць гадоў. Журы абірала пераможцаў сярод амаль двух дзясяткаў прэтэндэнтаў. Узнагарода — «залатая», «срэбная», «бронзавая» бульбы. Галоўнай узнагароды ў 2012 годзе ніхто не атрымаў. Журы вызначыла адразу двух срэбных прызэраў — гэта праца Андрэя Палупанава «Жыцьцё ў торбе ў клетку» і стужка «Простыя рэчы» Арцёма Лобача. "Бронзавую бульбу" і Адмысловую узнагароду тэлеканала "БелСат" атрымаў фільм "Вандроўнік не вернецца" (рэжысёр - Алесь Лапо).
З 2012 году часткай праграмы «Бульбамуві» зьяўляецца конкурсная праграма для маладых творцаў беларускага кіно. У конкурсе бралі ўдзел мастацкія, дакумэнтальныя стужкі, створаныя за апошнія пяць гадоў. Журы абірала пераможцаў сярод амаль двух дзясяткаў прэтэндэнтаў. Узнагарода — «залатая», «срэбная», «бронзавая» бульбы. Галоўнай узнагароды ў 2012 годзе ніхто не атрымаў. Журы вызначыла адразу двух срэбных прызэраў — гэта праца Андрэя Палупанава «Жыцьцё ў торбе ў клетку» і стужка «Простыя рэчы» Арцёма Лобача. "Бронзавую бульбу" і Адмысловую узнагароду тэлеканала "БелСат" атрымаў фільм "Вандроўнік ня вернецца" (рэжысёр - Алесь Лапо).


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 21:00, 26 кастрычніка 2013

«Бульбавувi» (па-польску: Bulba movie) — кінафэстываль беларускіх фільмаў, які адбываецца ў Варшаве. Зьяўляецца пляцоўкай для сустрэчаў беларускіх кінэматаграфістаў. Праводзіцца ўвосень з 2011 году.

Праект мае на мэце зьвярнуць увагу на сучаснае беларускае кіно. Падчас дыскусіі з удзелам беларускага і польскага творчага асяродзьдзя падымаецца спроба высьветліць стан сучаснага беларускага кіно і ягонае месца ў Эўропе і сьвеце.

Заснавальнікі і арганізатары

Януш Гаўрылюк.

Бульбамуві-2011

У 2011-м кінафэст быў своеасаблівай справаздачай пра фільмы, зробленыя ў Беларусі за апошнія дзесяць гадоў. Арганізатары паспрабавалі сканцэнтравацца на беларускім «офавым» кіно. Між іншым былі прадстаўленыя фільмы «Случай с пацаном» Сяргея Лобана і «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі. Былі прадстаўленыя працы малавядомых у Польшчы творцаў Лобача, Каласоўскага і Асмялоўскага, дакумэнтальныя фільмы Куцілы, Асьлюка і Адамовіч.

Кінапрагляд быў падзелены на некалькі блокаў. Падчас Бульбамуві былі зарганізаваныя дыскусійныя панэлі з удзелам польскіх і беларускіх кінакрытыкаў, аўтараў і гледачоў. Галоўнай тэма абмеркаваньня было пытаньне пра тое, як зрабіць беларускі фільм канкурэнтаздольным на міжнародных кінафэстывалях.

За 2,5 дні першага фэсту на яго прыйшлі каля 1,5 тысячы чалавек, большасьць зь якіх — палякі.

Бульбамуві-2012

З 2012 году часткай праграмы «Бульбамуві» зьяўляецца конкурсная праграма для маладых творцаў беларускага кіно. У конкурсе бралі ўдзел мастацкія, дакумэнтальныя стужкі, створаныя за апошнія пяць гадоў. Журы абірала пераможцаў сярод амаль двух дзясяткаў прэтэндэнтаў. Узнагарода — «залатая», «срэбная», «бронзавая» бульбы. Галоўнай узнагароды ў 2012 годзе ніхто не атрымаў. Журы вызначыла адразу двух срэбных прызэраў — гэта праца Андрэя Палупанава «Жыцьцё ў торбе ў клетку» і стужка «Простыя рэчы» Арцёма Лобача. "Бронзавую бульбу" і Адмысловую узнагароду тэлеканала "БелСат" атрымаў фільм "Вандроўнік ня вернецца" (рэжысёр - Алесь Лапо).

Вонкавыя спасылкі