Анатоль Комар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Робат: перанос 1 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:q9150627
Радок 34: Радок 34:
[[Катэгорыя:Беларусы ў Нямеччыне]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Нямеччыне]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Канадзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Канадзе]]

[[pl:Anatol Komar]]

Вэрсія ад 02:31, 3 красавіка 2013

Анатоль Комар, Анатоль Ромар (1902, Менск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзяяч беларускай эміграцыі.

Біяграфія

Да вайны працаваў дацэнтам Менскага Палітэхнічнага ўнівэрсытэту. Пасьля захопу Менску немцамі, зь ліпеня 1941 працуе ў гарадзкой адміністрацыі. Пасьля забойства Вацлава Іваноўскага, з сьнежня 1943 году — бурмістар Менску[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыцьцё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].

Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (1944).

Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Нямеччыну[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, чалец Камітэту Вызваленьня Народаў Расеі.

На эміграцыі зьмяніў прозьвішча на Ромар[3].

Памёр і пахаваны ў францускай частцы Kанады[3].

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Лявон Юрэвіч. Мэмуары на эміграцыі: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат»Праверана 10 траўня 2010 г.
  2. ^ Зянон Пазьняк. Менск. Нямецкая акупацыя // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 70. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-Х
  3. ^ а б в Зянон Пазьняк. Дарога ў чужыну // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 108. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-Х

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

  • Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Праверана 10 траўня 2010 г.