Цэнтральны працэсар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў tl:Sentral na nagpoprosesong unit на tl:CPU
Xqbot (гутаркі | унёсак)
Радок 81: Радок 81:
[[sah:Киин процессор]]
[[sah:Киин процессор]]
[[sq:Njësia qendrore e përpunimit]]
[[sq:Njësia qendrore e përpunimit]]
[[si:මධ්‍යම සැකසුම් ඒකකය (CPU)]]
[[si:මධ්‍යම සැකසුම් ඒකකය]]
[[simple:Central processing unit]]
[[simple:Central processing unit]]
[[sk:CPU]]
[[sk:CPU]]

Вэрсія ад 10:28, 9 лютага 2013

Мікрапрацэсар Intel 80486DX2.

Цэнтральны працэсар (па-ангельску: Central Processing Unit, CPU) — частка вылічальнай сыстэмы, якая выконвае інструкцыі кампутарных праграм і кіруе іншымі працэсамі і функцыямі ў кампутары. Тэрмін увайшоў ва ўжытак на пачатку 1960-х гадоў, а форма і выкананьне працэсараў вельмі зьмяніліся з тых часоў, хоць прынцып дзеяньня застаўся аднолькавы.

Двума тыповымі складовымі часткамі цэнтральнага працэсара зьяўляюцца арытмэтычна-лягічная прылада (АЛП; анг. arithmetic logic unitALU), якая выконвае арытмэтычныя, лягічныя і іншыя апэрацыі над зьвесткамі, і кіравальны аўтамат (анг. control unit, які выбірае інструкцыі з памяці, пераўтварае ў прымальны выгляд і выконвае, па неабходнасьці зьвяртаючыся да АЛП.

Ня ўсе вылічальныя сыстэмы абапіраюцца на цэнтральны працэсар. Вэктарны працэсар, напрыклад, мае некалькі паралельных вылічальных блёкаў, ніводны зь якіх ня лічыцца «цэнтральным». У разьмеркаваных вылічэньнях вылічальныя задачы вырашаюцца шляхам злучэньня некалькіх працэсараў у сетку (кожны суб’ект якой зьяўляецца асобнай вылічальнай сыстэмай).

Шаблён:Накід:Кампутары

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Link FA