Дрэйдэль: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: bar:Dreidl |
д r2.7.3) (робат дадаў: he:סביבון#סביבון חנוכה |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[fr:Sevivon]] |
[[fr:Sevivon]] |
||
[[it:Sevivon]] |
[[it:Sevivon]] |
||
[[he:סביבון#סביבון חנוכה]] |
|||
[[hu:Trenderli]] |
[[hu:Trenderli]] |
||
[[pl:Drejdel]] |
[[pl:Drejdel]] |
Вэрсія ад 11:17, 8 студзеня 2013
Дрэ́йдэль (на іўрыце «сэвівон») — чатырохкутны турок, зь якім гуляюць дзеці падчас сьвята Ханука.
Гісторыя
У часы макавеяў габрэяў саджалі ў турму за «злачыннае» вывучэньне Торы. Знаходзячыся ў турме, габрэі зьбіраліся для гульні ў дрэйдэль. Пад прыкрыцьцём гэтай на першы погляд гультайскай гульні яны абмяркоўвалі Тору, такім чынам, кідаючы выклік ворагам юдаізму.
Гульня ў дрэйдэль нагадвае аб тым, што габрэі кідаюць выклік любому, хто спрабуе ўстаць паміж габрэем і Торай.
Для кагосьці жыцьцё — гэта гульня, жарт, хаос. Але толькі не для габрэйскага народа. Менавіта аб гэтым гаворыць дрэйдэль.
Правілы
Падчас Ханукі прынята гуляць у дрэйдэль. Аднак гэтая гульня не такая простая, як можа падацца на першы погляд.
Дрэйдэль — гэта своеасаблівы чатырохкутны туро́к з габрэйскімі літарамі на кожным з бакоў. Кожная з гэтых літар — гэта пачатковая літара вызначанага слова. Вось гэтыя чатыры літары:
- נ («Нун») – першая літара слова «нэс», «цуд»
- ג («Гімэл») – першая літара слова «гадол», «вялікі»
- ה («Хэй») – першая літара слова «хайа», што азначае «быў»
- ש («Шын») – першая літара слова «шам», «там»
Калі скласьці гэтыя словы разам, то атрымоўваецца фраза: «נס גדול היה שם» («Там быў вялікі цуд»). (У Ізраілі туркі́ іншыя, таму што замест літары ש («шын») выкарыстоўваецца літара פ («пэ») - «нэс хадол хайя по» - вялікі цуд адбыўся тут).
У кабалістычных вучэньнях чатыры літары ўяўляюць сабою чатыры розных гістарычных імпэрыі — вавілёнскую, пэрсыдскую, грэцкую і рымскую - якія спрабавалі зьнішчыць габрэйскі народ.
Існуе некалькі спосабаў гульні ў дрэйдэль. У кожнай сям'і гуляюць па-рознаму, таму правілы заўсёды нагадваюцца загадзя. Часьцей за ўсё гуляюць на цукеркі ці гельт (чакаляднае золата).
Самы просты спосаб гульні такі. Чатыры ўдзельніка выбіраюць па літары і круцяць туро́к па чарзе. Чыя літара выпадае ўверх, той і перамагае. Можна гуляць вызначаную колькасць цыклаў па крузе або некалькі хадоў у раз і лічыць ачкі.
Існуе і больш азартны мэтад. У самым пачатку гульні куча цукерак разьмяркоўваецца пароўну паміж гульцамі. Кожны кладзе адну цукерку на сярэдзіну стала ў агульны банк. Як толькі ў банку не стае цукерак, усе кладуць па адной зноў. Затым круцяць адмысловы туро́к па чарзе. Кожная літара дыктуе дзеяньне:
- Калі выпадае літара «нун», то гэта азначае што гулец нічога не выйграе.
- Калі выпадае літара «гімэл», то гэта азначае што гулец забірае ўвесь банк.
- Калі выпадае літара «хэй», то гэта азначае што гулец бярэ палову банка.
- Калі выпадае літара «шын», то гэта азначае што гулец кладзе адну цукерку ў банк
Пераможца вызначаецца вельмі проста. Той хто выйграў усе цукеркі, той і перамог.
Вонкавыя спасылкі
Дрэйдэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў