Слуцкі летапіс: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Слуцкая_летопись?oldid=44742173 |
д r2.7.2) (робат дадаў: be:Слуцкі летапіс |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
[[Катэгорыя:Слуцак|Летапіс слуцкі]] |
[[Катэгорыя:Слуцак|Летапіс слуцкі]] |
||
[[be:Слуцкі летапіс]] |
|||
[[ru:Слуцкая летопись]] |
[[ru:Слуцкая летопись]] |
Вэрсія ад 21:47, 19 сьнежня 2012
Слу́цкі або Ўва́раўскі летапіс — помнік літоўскага летапісаньня XVI стагодзьдзя, адзіны сьпіс трэцяй, скарочанай рэдакцыі літоўскага летапісу 1446 году. Захаваўся ў рукапісе першай чвэрці XVI стагодзьдзя. Паводле зацемак на палёх, датычных слуцкіх князёў, ён знаходзіўся і, імаверна, быў напісаны ў Слуцку, у выніку чаго і атрымаў такі назоў. Часам яго называюць Увараўскім летапісам або Ўвараўскім сьпісам, бо працяглы час ён захоўваўся ў бібліятэцы заснавальніка Маскоўскага археалягічнага таварыства графа Аляксея Уварава(ru). Слуцкі летапіс — помнік старабеларускай мовы. Зьяўляецца каштоўнай крыніцай для вывучэньня гісторыі ВКЛ XIV—XV стагодзьдзяў.
Рукапіс
У захаваўшымся да нашага часу экзэмпляры Слуцкага летапісу 106 аркушоў. Першыя старонкі летапісу не захаваліся, а ў захаваным пачатковым лісьце адарваная верхняя частка. Астатняя частка летапісу мае нумарацыю арабскімі лічбамі — у правым ніжнім куце, верагодна — пісаў чалавек XIX стагодзьдзя. Нумарацыя пачынаецца з аркуша 6. Папярэднія 5 аркушаў пашкоджаныя, да іх з аднаго боку прычэпленыя папяровыя палоскі зь лічбамі. На 6-м аркушы ўверсе стаіць вынасны знак, а ўнізе напісана: «Азначаныя старонкі цэлых аркушаў летапісу арабскімі лічбамі мною 14 студзеня 1839 г.». Бачна, што пад гэтым тэкстам быў подпіс, які ў далейшым быў сьцёрты.