Робат: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: scn:Robot |
д r2.7.2+) (робат дадаў: pcd:Robot |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
[[pa:ਰੋਬੋਟ]] |
[[pa:ਰੋਬੋਟ]] |
||
[[pnb:روبوٹ]] |
[[pnb:روبوٹ]] |
||
[[pcd:Robot]] |
|||
[[pl:Robot]] |
[[pl:Robot]] |
||
[[pt:Robô]] |
[[pt:Robô]] |
Вэрсія ад 03:46, 15 лістапада 2012
Робат (па-чэску: Robot) — аўтаматычнае прыстасаваньне з антрапаморфным дзеяньнем, якое часткова ці цалкам замяняе чалавека пры выканьні работ у небясьпечных для жыцьця варунках, пры адноснай недаступнасьці аб’екта ці для іншага выкарыстаньня[1]. У большасьці выпадкаў сучасныя робаты — гэта «рукі», маніпулятары, замацаваныя на аснове й прызначаныя для выкананьня аднастайнай працы тыпу складаньня, перамяшчэньня.
Робат можа непасрэдна падпарадкоўвацца камандам апэратара, можа працаваць па загадзя складзенай праграме альбо прытрымлівацца набору агульных указаньняў з дапамогай тэхналёгіі штучнага інтэлекту. Гэтыя задачы дазваляюць палегчыць або зусім замяніць чалавечую працу на вытворчасьці, у будаўніцтве, пры працы зь цяжкімі грузамі, шкоднымі матэрыяламі, а таксама ў іншых цяжкіх або небяспечных для чалавека умовах. Робаты таксама здольныя выконваць працы на вялікіх глыбінях і ў космасе.
Слова «робат» было прыдумана чэскім пісьменьнікам Карэлам Чапэкам і яго братам Ёзэфам і ўпершыню выкарыстана ў п’есе Чапэка «Р. У. Р.» («Росумскія ўнівэрсальныя робаты», 1920). Да зьяўленьня прамысловых робатаў лічылася, што робаты павінны выглядаць падобна людзям.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Робат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў