Цэнтральны працэсар: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат дадаў: az:Prosessor |
д r2.7.3) (робат зьмяніў: az:Mərkəzi prosessor |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[ar:وحدة المعالجة المركزية]] |
[[ar:وحدة المعالجة المركزية]] |
||
[[an:Unidat central de procesamiento]] |
[[an:Unidat central de procesamiento]] |
||
[[az: |
[[az:Mərkəzi prosessor]] |
||
[[ba:Үҙәк процессор]] |
[[ba:Үҙәк процессор]] |
||
[[be:Цэнтральны працэсар]] |
[[be:Цэнтральны працэсар]] |
Вэрсія ад 13:28, 27 кастрычніка 2012
Цэнтральны працэсар (па-ангельску: Central Processing Unit, CPU) — частка вылічальнай сыстэмы, якая выконвае інструкцыі кампутарных праграм і кіруе іншымі працэсамі і функцыямі ў кампутары. Тэрмін увайшоў ва ўжытак на пачатку 1960-х гадоў, а форма і выкананьне працэсараў вельмі зьмяніліся з тых часоў, хоць прынцып дзеяньня застаўся аднолькавы.
Двума тыповымі складовымі часткамі цэнтральнага працэсара зьяўляюцца арытмэтычна-лягічная прылада (АЛП; анг. arithmetic logic unit — ALU), якая выконвае арытмэтычныя, лягічныя і іншыя апэрацыі над зьвесткамі, і кіравальны аўтамат (анг. control unit, які выбірае інструкцыі з памяці, пераўтварае ў прымальны выгляд і выконвае, па неабходнасьці зьвяртаючыся да АЛП.
Ня ўсе вылічальныя сыстэмы абапіраюцца на цэнтральны працэсар. Вэктарны працэсар, напрыклад, мае некалькі паралельных вылічальных блёкаў, ніводны зь якіх ня лічыцца «цэнтральным». У разьмеркаваных вылічэньнях вылічальныя задачы вырашаюцца шляхам злучэньня некалькіх працэсараў у сетку (кожны суб’ект якой зьяўляецца асобнай вылічальнай сыстэмай).
Вонкавыя спасылкі
- Цэнтральны працэсар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў