Бітва пры Флерусе (1622): розьніца паміж вэрсіямі
д robot Adding: ru:Битва при Флерюсе (1622) Modifying: de:Schlacht bei Fleurus (1622) |
д робат дадаў: it:Battaglia di Fleurus (1622) |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
[[en:Battle of Fleurus (1622)]] |
[[en:Battle of Fleurus (1622)]] |
||
[[fr:Bataille de Fleurus (1622)]] |
[[fr:Bataille de Fleurus (1622)]] |
||
[[it:Battaglia di Fleurus (1622)]] |
|||
[[pl:Bitwa pod Fleurus (1622)]] |
[[pl:Bitwa pod Fleurus (1622)]] |
||
[[ru:Битва при Флерюсе (1622)]] |
[[ru:Битва при Флерюсе (1622)]] |
Вэрсія ад 15:50, 18 верасьня 2007
Бітва пры Флерусе адбылась 29 жніўня 1622 года.
У той час калі каталіцкае іспана-баварскае войска займалася паступовай акупацыяй Платыната, другое іспанскае войска пад кіраўніцтвам Амбросіа Спінолы прыступіла да аблогі горада Берген-оп-Зоом, які знаходзіўся каля ракі Шэльдэ. Даведаўшыся аб гэтым войска Мансфельда і князя Брунсвіка выйшлі з Эльзаса ў накірунку іспанскіх Нідэрландаў. З усходу падыйшло войска Кардобы каб спыніць пратэстанцкае войска. Пад Флерусам, на паўднёвым захадзе сучаснай Бельгіі, Кардоба сустрэў войска пратэстантаў. Пратэстанты (аб’яднанае войска Мансфельда і князя Брунсвіка налічвала 20 000 жалнераў) падыйшлі да горада 29 верасня і князь Брунсвіка з марша атакаваў іспанскія пазіцыі. Пасля чатырох няўдалых атак, якія былі адбітыя з вялікімі стратамі, пятая атака скончылась перамогай і іспанскія войскі адышлі. Такім чынам цаной цяжкіх страт (па некаторых звестках князь Брунсвіка страціў руку) войска пратэстантаў здолела прабіцца да Галандыі. На пачатку кастрычніка аблога Берген-оп-Зоома была знята.