Тарас Шаўчэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:تاراس شوچنکو
Радок 79: Радок 79:
[[eo:Taras Ŝevĉenko]]
[[eo:Taras Ŝevĉenko]]
[[eu:Taras Shevtxenko]]
[[eu:Taras Shevtxenko]]
[[fa:تاراس شوچنکو]]
[[fr:Taras Chevtchenko]]
[[fr:Taras Chevtchenko]]
[[gl:Taras Schevchenko]]
[[gl:Taras Schevchenko]]

Вэрсія ад 15:46, 25 красавіка 2012

Файл:D002.JPG
Тарас Шаўчэнка на купюры, наміналам 100 украінскіх грыўняў
50 рублёў ПМР з выявай Тараса Шаўчэнкі

Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (па-ўкраінску: Тарас Григорович Шевченко; 9 сакавіка 181410 сакавіка 1861) — выбітны ўкраінскі мастак, літаратар.

Аб'яднаўшы ў сваёх паэтычных творах жывую размоўную мову са сродкамі кніжнае мовы, Шаўчэнка ўзьнёс украінскую літаратурную мову на новы, якасна болей высокі ўзровень. Шырока карыстаючыся лексыкаю розных галінаў навукі й мастацтва, Шаўчэнка фактычна заклаў падмурак тэрміналягізацыі ўкраінскае лексыкі.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 сакавіка 1814 году ў сяле Морынцы, у сям’і прыгонных сялян. Бацька — Рыгор Шаўчэнка, маці — Кацярына Бойка (Шаўчэнка). Калі Тарасу быў адзін год, сям’я пераехала ў Кырылаўку, цяпэр сяло Шаўчэнкава Чаркаскай вобласьці. Жыў у Вільні й Пецярбурзе. Перапахаваны ва Ўкраіне згодна з уласным запаветам (гл. верш "Запавет").

Творчасьць

«Заповіт», адзін з самых вядомых вершаў, беларускай моваю (пераклад Янкі Купалы):

ЗАПАВЕДЗЬ
Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязьмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна,— было чутна,
Як раве бурлівы!
Як пагоняць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожжу… Во тады я
І нівы і горы —
Ўсё пакіну й да самога
Бога палунаю
Маліцеся… А да тых пор —
Бога я ня знаю!
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце!
І мяне ў сям'і вялікай,
Ў сям'і новай, вольнай,
Не забудзьце памянуці
Добрым ціхім словам.

Вонкавыя спасылкі

Тарас Шаўчэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў