Кампілятар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ia:Compilator
д r2.7.2) (робат дадаў: ky:Компилер
Радок 40: Радок 40:
[[ka:კომპილატორი]]
[[ka:კომპილატორი]]
[[kk:Компилятор]]
[[kk:Компилятор]]
[[ky:Компилер]]
[[la:Compilatrum]]
[[la:Compilatrum]]
[[lv:Kompilators]]
[[lv:Kompilators]]

Вэрсія ад 05:32, 24 красавіка 2012

Кампілятар - кампутарная праграма (ці збор праграмаў), якая пераўтварае крынічны код, напісаны на мове праграмаваньня, у іншую кампутарную мову (мэтавую, звычайна машынную). Звычайна вынікам кампіляцыі зьяўляецца аб'ектны машынны код, які загружаецца апэрацыйнай сыстэмаю, але таксама можна атрымаць пасля кампіляцыі і чытэльны код.

Першаснай функцыяй кампіляцыі ёсьць атрыманьне выканальнага файла праграмы. Кампілятарамі называюць праграмы, якія пераўтвараюць код вышэйшага ўзроўню ў код ніжэйшага ўзроўню. Праграмы, якія, наадварот, пераўтвараюць код ніжэйшага ўзроўню ў вышэйшы, называюць дэкампілятарамі.

Кампілятар звычайна выконвае наступныя апэрацыі: падзяляе код на лексемы, апрацоўвае тэкст, разьбірае яго, аналізуе сынтаксіс і правільнасьць, аптымізуе код, і, нарэшце, стварае выканальны код.