Віктар Шніп: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д tagged non-categorized.
Радок 21: Радок 21:
== У Сеціве ==
== У Сеціве ==
* http://vik-shnip.livejournal.com/ — блог В. Шніпа ў [[LiveJournal |ЖЖ]]
* http://vik-shnip.livejournal.com/ — блог В. Шніпа ў [[LiveJournal |ЖЖ]]

{{Няма катэгорыяў}}

Вэрсія ад 15:25, 29 лістапада 2011

Віктар Шніп (нар. 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага р-на) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сямьі. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў безпрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам адздзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987-?), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар) і «Літаратура і мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намесьнік галоўнага рэдактара, зь 2008 года — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар 15 кніг, у т.л. зборнікаў паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990). У кан. 1980-х — пач. 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Прызнаньне

  • Член Саюза пісьменьнікаў Беларусі (з 1984).
  • Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка сьвятла».

Літаратура

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

У Сеціве