Раманскі стыль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.2) (робат дадаў: fa, gl, id, sw, ta, tr
д r2.5.4) (робат дадаў: kk:Роман стилі
Радок 25: Радок 25:
[[he:אדריכלות רומנסקית]]
[[he:אדריכלות רומנסקית]]
[[ka:რომანული არქიტექტურა]]
[[ka:რომანული არქიტექტურა]]
[[kk:Роман стилі]]
[[sw:Mtindo wa Kiroma]]
[[sw:Mtindo wa Kiroma]]
[[lv:Romānika]]
[[lv:Romānika]]

Вэрсія ад 09:42, 18 кастрычніка 2011

Бамберскі сабор

Раманскі стыль — стыль сярэдневяковага эўрапейскага мастацтва 10—13 ст. Pаманскі стыль склаўся пад уплывам фэадальна-рэлігійнай ідэалёгіі, увабраў у сябе элемэнты старажытна-рымскага і бізантыйскага мастацтваў; тэрмін узнік у 1820-я г. Вызначальная роля належала суровай, крэпаснога характару архітэктуры (замкі, манастырскія комплексы, цэрквы, гарадзкія дамы), якой уласьцівы сукупнасьць набліжаных адзін да аднаго аб’ёмаў рознай вышыні, канструкцыйна аб’яднаных узаемазвязанасьцю апор і перакрыцьцяў і ўраўнаважаных вежай-ліхтаром ці купалам над сяродкрыжжам. У раньні пэрыяд у будынках рабілі плоскія драўляныя перакрыцьці, пазьней цыліндрычныя і, нарэшце, крыжовыя. Найбольш закончаны тып збудаваньняў раманскага стылю — манастырская царква (базыліка, крыжападобная ў плане ў Заходняй Эўропе, круглая ў пляне ратонда ў Цэнтральнай Эўропе). Збудаваньні вызначаліся манумэнтальнасьцю, масіўнасьцю канструкцый, аздабляліся абстрактна-геамэтрычным арнамэнтам і скульптурай на тымпанах парталаў, капітэлях апор. У скульптуры і фрэсках пераважалі дагматычнасьць, скаваны арнамэнтальна-плоскасны характар кампазыцыі, умоўная трактоўка фігураў у спалучэньні з павышанай экспрэсіяй. Яскравыя ўзоры архітэктуры раманскага стылю створаны ў Нямеччыне (сабор у Вормсе, 12—13 стагодзьдзі), Францыі (царква Нотр-Дам у Пуацье, 12 ст.), Італіі (царква Сан-Мікеле ў Павіі, 12 ст.) і інш.

Вонкавыя спасылкі

Раманскі стыльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў