Спалох
Спалох — рэфлекторная рэакцыя на магчымую небясьпеку. У склад рэакцыі звычайна ўваходзіць уздрыгваньне, пашырэньне зрэнак, застываньне цела, радзей бывае мочаспусканьне, дэфэкацыя, адчуваньне холаду. Паводле З. Фройда спалох падкрэсьлівае дзеяньне небясьпекі, калі не было гатовасьці да страху[1].
Спалох і пачуцьцё страху
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спалох часта блытаюць з пачуцьцём страху. Але спалох гэта не эмоцыя і не пачуцьцё, ён можа суправаджацца пачуцьцём страху, аднак гэта не зьяўляецца абавязковым. Акрамя страху, спалох можа выклікаць і іншыя эмоцыі: паніку, сабранасьць, аґрэсію. Гэта залежыць ад выпрацаванай звычкі.
Сіла спалоху
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сілу спалоху ўплываюць некалькі фактараў:
- нечаканасьць таго, што адбылося (чым нечаканей узьдзеяньне, тым мацнейшы спалох);
- папярэдні нэґатыўны досьвед (калі зь дзеяньнем, што выклікае спалох, зьвязана непрыемны ўспамін, спалох будзе мацнейшы);
- бягучы эмацыйны фон (калі чалавек выпрабоўвае напружаньне або хваляваньне, спалох будзе мацнейшы);
- шматразовасьць дзеяньня з магчымасьцю пераканацца, што спалох не прыводзіць да небясьпечных наступстваў (пры шматразовым паўторы бясьпечнай раптоўнай сытуацыі адбываецца прывыканьне і сіла спалоху памяншаецца).
Эвалюцыя спалоху
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спалох — адна з найстаражытнейшых рэакцый жывёл. У дзікай прыродзе ён патрэбен для таго, каб засьцерагаць сябе ад небясьпекі. Чым больш разьвіваліся віды, тым складаней станавілася рэакцыя спалоху.
У сысуноў вылучаюць 4 стадыі[2]:
- Уцячы.
- Біцца (калі ўцячы не атрымаецца).
- Зьмярцьвець (калі праціўнік відавочна мацнейшы).
- Зьнепрытомнець (калі зьмярцьвеньне не дапамагло).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин. 1998.
- ^ https://web.archive.org/web/20130820225716/http://www.psychologos.ru/articles/view/ispug
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Словарь психиатрических терминов. В. М. Блейхер, И. В. Крук
- https://web.archive.org/web/20130205191552/http://bigmeden.ru/article/%D0%98%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B3