Спалох

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Спалох — гэта рэфлекторная рэакцыя на магчымую небясьпеку. У склад рэакцыі звычайна ўваходзіць уздрыгваньне, пашырэньне зрэнак, застываньне цела, радзей бывае мочаспусканьне, дэфэкацыя, адчуваньне холаду. Паводле З. Фройда спалох падкрэсьлівае дзеяньне небясьпекі, калі не было гатовасьці да страху[1].

Спалох і пачуцьцё страху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спалох часта блытаюць з пачуцьцём страху. Але спалох гэта не эмоцыя і не пачуцьцё, ён можа суправаджацца пачуцьцём страху, аднак гэта не зьяўляецца абавязковым. Акрамя страху, спалох можа выклікаць і іншыя эмоцыі: паніку, сабранасьць, аґрэсію. Гэта залежыць ад выпрацаванай звычкі.

Сіла спалоху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сілу спалоху ўплываюць некалькі фактараў:

  1. нечаканасьць таго, што адбылося (чым нечаканей узьдзеяньне, тым мацнейшы спалох);
  2. папярэдні нэґатыўны досьвед (калі зь дзеяньнем, што выклікае спалох, зьвязана непрыемны ўспамін, спалох будзе мацнейшы);
  3. бягучы эмацыйны фон (калі чалавек выпрабоўвае напружаньне або хваляваньне, спалох будзе мацнейшы);
  4. шматразовасьць дзеяньня з магчымасьцю пераканацца, што спалох не прыводзіць да небясьпечных наступстваў (пры шматразовым паўторы бясьпечнай раптоўнай сытуацыі адбываецца прывыканьне і сіла спалоху памяншаецца).

Эвалюцыя спалоху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спалох — адна з найстаражытнейшых рэакцый жывёл. У дзікай прыродзе ён патрэбен для таго, каб засьцерагаць сябе ад небясьпекі. Чым больш разьвіваліся віды, тым складаней станавілася рэакцыя спалоху.

У сысуноў вылучаюць 4 стадыі[2]:

  1. Уцячы.
  2. Біцца (калі ўцячы не атрымаецца).
  3. Зьмярцьвець (калі праціўнік відавочна мацнейшы).
  4. Зьнепрытомнець (калі зьмярцьвеньне не дапамагло).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин. 1998.
  2. ^ http://www.psychologos.ru/articles/view/ispug

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Эмацыйныя працэсы