Перайсьці да зьместу

Слонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слонка
Scolopax rusticola
Scolopax rusticola rusticola

Слонка, Вальдшнэп (па-лацінску: Scolopax rusticola) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Жыве ў вільготных мясьцінах, паблізу балот. У Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Народная назва сломка. Зімуе на поўдні Эўразіі і ў паўночнай Афрыцы. Даўжыня цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г. Апярэньне сьпіны рыжавата-бурае зь цёмнымі і сьветлымі стракацінамі, брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Корміцца чарвямі, смаўжамі, насякомымі.

Мяса ў большасьці выпадкаў вымагае марынаваньня. Паляўнічым прысмакам лічацца маладыя слонкі, запечаныя цалкам (з вантробамі), якіх падаюць на грэнках, нашмараваных паштэтам. Старэйшых лепш тушыць, а таксама рабіць паштэты. Можна ўжываць тыя самыя рэцэпты, паводле якіх гатуюць курапатак, фазанаў.

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».