Самагон
Самагон, самагонка — моцны сьпіртовы напой самаробнай вытворчасьці, выраблены шляхам перагонкі праз самаробныя агрэгаты сьпіртаўтрымліваючай масы (брагі), атрыманай у выніку закісаньня зерневых прадуктаў, цукру, бульбы, буракоў, садавіны і іншых прадуктаў, якія зьмяшчаюць крухмальныя рэчывы.
У шматлікіх краінах сьвету вырабленьне самагону забаронена дзяржавай.
У якасьці сыравіны для вытворчасьці самагону можа быць выкарыстаная практычна любая садавіна, што зьмяшчае цукар, або сам цукар у чыстым выглядзе. Асноўным этапам працэсу падрыхтоўкі самагону зьяўляецца выраб брагі шляхам закісаньня. Ад таго, як адбываецца зброджваньне, залежыць якасьць гатовага прадукту і яго выхад.
Пасьля заканчэньня зброджваньня робяць перагонку атрыманай брагі пры дапамозе перагоннага куба.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Под Минском обнаружен самодвижущийся самогонный аппарат(недаступная спасылка) (рас.)