Перайсьці да зьместу

САГ-25

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стрэлы САГ-25

Стрэл ґранатамётны САҐ-25 (Азначнік ГРАК7П17, па-расейску: ВОГ-25 (выстрел осколочный гранатомётный)аскепкавы боепрыпас калібру 40 мм для гранатамётаў ГП-25, ГП-30, ГП-34, РГ-6 і які аб’ядноўвае ў сабе ґранату і кідальны набой у набойніцы.

Агульнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґраната дульна-набойная, то бок падаецца ў рулю ґранатамёта праз дульны зрэз. Звонку корпуса ёсьць гатовыя нарэзы, якія надаюць ґранаце вярчальны рух (ґраната стабілізуецца ў палёце за кошт кручэньня) падчас яе руху па канале рулі. Стрэл выкананы па «безнабойніцавай» схеме, кідальны набой зь піраксілінавага пораху П-200 разам са сродкам узгараньня разьмяшчаецца ў доннай частцы корпуса ґранаты. Такая схема дазволіла спрасьціць канструкцыю ґранатамёта, павысіць надзейнасьць і баявую хуткастрэльнасьць. Унутры корпуса (меж набоем ВР і корпусам) знаходзіцца сетка з кардона. Яна служыць для рацыянальнага драбненьня корпуса на аскепкі, што прыводзіць да павялічваньня аскепкавага дзеяньня.

Запал ґранаты ВМГ-К зьяўляецца галоўным, ударным, імгненнай і інэрцыйнага дзеяньня, полузасьцерагальнага тыпу зь піратэхнічным далёкім ўзьвядзеньнем і самаліквідатарам. Не дазваляе выкарыстоўваць ґранату на малых адлегласьцях і ў памяшканьнях, бо ўнапяцаецца пасьля стрэлу на адлегласьці 10—20 м ад стралка. Мэханічныя запалы для САҐ-25 і мадыфікацыяў былі распрацаваныя Навукова-дасьледчым тэхналяґічным інстытутам у Балашыхі[1].

  • Калібр: 40 мм
  • Тып зброі: ҐП-25, ҐП-30, РҐ-6
  • Пачатковая хуткасьць ґранаты: 76 м/с
  • Вага гранаты: 250 г
  • Вага ВР: 48 г
  • Даўжыня набою: 103 мм
  • Час самаліквідацыі ґранаты ня мешн чым 14 с

Азначнік ГРАК — 7П17І. Практычны стрэл з ґранатаю ў інэртным рыштунку, ужываецца для трэніровак і навучаньня стральбе, а таксама прывядзеньня ҐП-25 да нармалёвага бою і праверцы бою.

Азначнік 7П44У — вучэбная ґраната, ужываецца для трэніровак і навучаньня.

Азначнік ГРАК — 7П24, шыфр «Падкідыш». Стрэл з «падскокваючай» аскепкавай ґранатай, абсталяваны выбухоўнікам ВГМ-П з вышпурвальным набоем і піратэхнічным запавольнікам. Прыняты на ўзбраеньне ў 1979 годзе.

Пры трапленьні ў перашкоду стрэл падскоквае і выбухае ў паветры на вышыні каля 1,5 мэтру. У параўнаньні з САҐ-25, «падскокваючы» боепрыпас дазваляе больш эфэктыўна паражаць ворагаў у хованках.

Апісаньне:

  • Калібр: 40 мм
  • Пачатковая хуткасьць: 76 м/с
  • Вага: 275 г
  • Вага: ВВ 42 г
  • Даўжыня: 125 мм
  • Адлегласьць напяцьця: 10 — 40 м
  • Час самаліквідацыі ґранаты ня мешн чым 14 с
  • Сярэдняя высата выбуху: 75 см

40-мм стрэл «Цьвік» з ґазаваю ґранатаю — прызначаны для стварэньня ґазавага воблака зь непераносна-дапушчальнай канцэнтрацыяй ірытанту (раздражняльнага рэчывы) CS. Стаіць на ўзбраеньні МУС РФ[2].

40-мм стрэл з дымавою ґранатаю СДҐ-40 «Нагар» — ужываецца для пастаноўкі дымавога заслону.

Мадэрнізаваны варыянт стрэлу САҐ-25 з аскепкаваю ґранатаю, часткова ўніфікаваны з САҐ-25ПМ. Распрацаваны ў пачатку 2000-х гадоў.

Мадэрнізаваны варыянт стрэлу САҐ-25П з «падскокваючай» аскепкавай ґранатай, часткова ўніфікаваны з САҐ-25М. Распрацаваны ў пачатку 2000-х гадоў.

40-мм стрэл акустычнага дзеяньня АСГ-40 «Жалейка». Сьветлагукавая ґраната несьмяротнага дзеяньня прызначаны для часовага падаўленьня псыхічнае ўстойлівасьці жывое сілы супраціўніка. Стаіць на ўзбраеньні МУС РФ[2].

  1. ^ Тихонов С. Г. Абаронныя прадпрыемствы СССР і Расеі = Оборонные предприятия СССР и России. — 2-е выд. — 2010 Т. 2. — С. 174. — 600 с. — ISBN 978-5-903603-02-2
  2. ^ а б Постановление Правительства РФ № 731 от 15.10.2001 г. «Об утверждении перечня специальных средств, состоящих на вооружении ОВД РФ и Правил применения сотрудниками ОВД РФ специальных средств»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]