Рэфэрэндум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэфэрэндум (ад па-лацінску: Referendium) — форма непасрэднага волевыяўленьня грамадзянаў, якая выяўляецца ў галасаваньні ў найбольш значных пытаньнях агульнадзяржаўнага, рэгіянальнага або мясцовага маштабу. Рэфэрэндум — найважнейшы інстытут прамой дэмакратыі. Уяўляе сабой непасрэдную праватворчасьць народу. Рэфэрэндум — гэта адзін са спосабаў ўдзелу грамадзкасьці ў прыняцьці рашэньняў, важных для дзяржавы й для кожнага асобнага грамадзяніна. Прынятае чалавекам рашэньне ўплывае на вынік працэдуры й павінна быць падмацаванае дасьведчанасьцю (інфармаванасьцю) па дадзеным пытаньні.

Умовы правядзеньня рэфэрэндуму й яго працэдура рэгулююцца канстытуцыямі й заканадаўствам адпаведных краінаў.