Перайсьці да зьместу

Руса-Балт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ААС «Расейска-Балтыйскі вагонны завод»
па-расейску: ОАО «Русско-Балтийский вагонный завод»
Дата ўтварэньня 1869
Дата спыненьня існаваньня 1919
Мэта машынабудаваньне
Месцазнаходжаньне Рыга, Ліфляндзкая губэрня (да 1915)
Дырэктар Іван Фразіроўскі
Матчына кампанія A:Level з 2003.
Колькасьць супрацоўнікаў 4000
Сайт http://russobaltique.ru/
РБВЗ, 1909 год
РБВЗ, рэкляма аўтамабіляў
Руса-Балт С-24/40
Руса-Балт С24/40 Кэгрэс (1913)
Руса-Балт D-24/40

Руса-Балт (па-расейску: Руссо-Балт) — марка расейскага аўтамабілю, які выпускаўся на Расейска-Балтыйскім вагонным заводзе ў Рызе. Акцыянэрнае таварыства «Расейска-Балтыйскі вагонны завод» (РБВЗ) — прадпрыемства Расейскае імпэрыі, якое спэцыялізавалася на вытворчасьці вагонаў, сельскагаспадарчых машынаў, газавых рухавікоў, караблёў, самалётаў, а таксама аўтамабіляў рознага прызначэньня.

Аддзел аўтамабіляў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1908 годзе, у Рызе створаны аўтамабільны аддзел. Дырэктар — Іван Фразіноўскі. На пасаду галоўнага канструктара быў запрошаны 26-гадовы Жульен Патара (Julien Potterat), які перад гэтым працаваў на бэльґійскай фірме Фондзю (Fondu). Аўтамабілі Фондзю сталі прататыпам першых Руса-Балтаў. Уласна з самага пачатку аўтамабілі выпускаліся пад назваю «Расейска-Балтыйскі». Назва Руса-Балт замацавалася з прычыны скарачэньня назвы на францускай мове — Russo-Baltique (Руса-Балтык).[1] У канцы 1910 году акцыянерную супольнасьць РБВЗ набыла «Экіпажная фабрыка Фрэзэ і К» — расейскага аўтавытворцы-першапраходцы. Майстэрскія прадпрыемствы знаходзіліся ў Пецярбургу на Эртэлеўскім завулку, 10 (цяпер вуліца Чэхава). Затым яны былі ператвораны ў станцыю тэхабслугоўваньня аўтамабіляў РБВЗ.[2]

Першая мадэль аўтамабільнага аддзелу Расейска-Балтыйскага вагоннага заводу. Выпушчана 26 траўня 1909 г.. Атрымала назву С-24/30. Індэкс мадэлі расшыфроўваецца так: 24 — разьліковая магутнасьць рухавіка ў конскіх сілах, 30 — максымальная магутнасьць. Аб’ём рухавіка складаў 4501 см³. У далейшым выпускаліся мадыфікацыі: С-24/35 (19121914); С-24/40 (19131918). Мадэль стала найболей масавае ў гісторыі заводу — выпушчана ўсяго 347 асобнікаў. У 1913 годзе была выраблена першая машына аўтамабільнага аддзелу Расейска-Балтыйскага вагоннага заводу з паўгусенічным рухавіком францускага вынаходніка Адольфа Кэгрэса, працавалага тады ў Расеі. Прызначаная для эксплюатацыі ўзімку, гэтая машына, вырабленая на базе мадэлі сэрыі С24/40, была абсталявана лыжамі й гумовымі гусеніцамі шырынёю 320 мм, з мэталічнымі грабянямі.

Руса-Балт К 12/20 1911 г.
Політэхнічны музэй

Выпускалася ў 1909—1910 гадах. Працоўны аб’ём рухавіка 2211 см³. У наступнай мадыфікацыі К-12/20 (1911—1913) было ўжыта вадзяное астуджэньне рухавіка бяз помпы. К-12/24 (1914 год). Усяго за 6 гадоў быў выпушчаны 141 аўтамабіль мадэлі К. Кожная мадэль выпускалася так званымі «сэрыямі» (напр. К-12/14 і К-12/20 — дзьве розныя сэрыі аднае мадэлі K). Тыражы кожнае сэрыі вельмі адрозьніваліся. Маглі складаць ад 2 да 100 шт. Акрамя таго маглі быць замоўлены розныя варыянты кузаву.

Нягледзячы на вялікую цікавасьць да Руса-Балтаў, на Трэцяй міжнароднай пецярбургскай выставе 1910 году, прададзена было нашмат менш аўтамабіляў чым чакалася. У прыватнасьці ў Пецярбургу каля 20-ці асобнікаў, па некалькі машынаў у іншых гарадах і ніводнага ў Маскве . Гэтаму маглі спрыяць кошты. Руса-Балт мадэлі К каштаваў 5500 рублёў, мадэль С — 7500 рублёў. Для параўнаньня: аўтамабілі Рэно й Опэль каштавалі 5000 рублёў. Ёсьць зьвесткі, што Вялікі князь Канстантын Канстантынавіч Раманаў набыў тры Руса-балта, вялікая князёўна Марыя Паўлаўна Раманава — адзін асобнік мадэлі К12-20 з шасі № 4 II сэрыі.[3] У 1910 два аўтамабіля былі набыты для царскага двару. К12-20 № 217 і мадэль С24-40 № 270, абодва з кузавам ландоле. Усяго аўтапарк царскае сям’і налічваў 58 аўтамабіляў розных маркаў зь якіх толькі 10 абслугоўвалі царскую сям’ю. Аднак асабіста цар аддаваў перавагу іншым маркам, замест Руса-Балта.

Аўтамабілі гэтае маркі былі вядомыя па ўсім сьвеце дзякуючы сваім перамогам у прэстыжных спаборніцтвах, напрыклад Санкт-Пецярбург — Монтэ-Карлё у 1912 і 1913 гадах. «Руса-Балт» быў першым аўтамабілем, які дабраўся да вяршыні Вэзувію. Пра трываласьць машыны кажа такі кур’ёзны выпадак: у адным з прабегаў кіроўца наехаў на хату; хата развалілася, а аўтамабіль застаўся амаль цэлым.[4] Завод выпусьціў каля 500 аўтамабіляў за 7 гадоў. Увосень 1915 , імпэратар Мікалай II прыняў рашэньне эвакуяваць завод у Маскву у раён Філі. Дзесяць «Руса-Балтаў» былі выраблены на новым месцы ўжо ў савецкі час. Адзін зь іх быў падораны Калініну.

Эвакуацыя й далейшы лёс аддзелу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Першае сусьветнай вайны (увосень 1915) аўтамабільны аддзел з Рыгі быў эвакуяваны ў Маскву. У часы першае Латвійскае рэспублікі у пустым памяшканьні былога заводу зьмесцаваліся шматлікія саматужныя майстэрні. У часы перабудовы арґанізаваны каапэратыў, які вырабляе прычэпы да легкавых аўтамабіляў.[5] Пасьля каапэратыў прыняў назву «Руссо-Балт».

У 1916 годзе, кіраўніцтва акцыянернага грамадства купіла ў спадчыннікаў купца Паўла Шэлапутына для эвакуяванага заводу падмаскоўны маёнтак Пакроўскае-Філі (цяпер раён Масквы «Філі»).

  • 1 ліпеня 1917 году завод адкрыты пад назваю «Другі аўтамабільны завод Руса-Балт»
  • У 1918 годзе завод нацыяналізаваны й пастановаю Рады Народных Камісараў пераназваны ў Першы дзяржаўны бранетанкавы завод.
  • У 1922 годзе было выпушчана 5 аўтамабіляў «Руса-Балт». У наступным годзе завод перададзены ў канцэсію фірме «Юнкерс», пачаты выпуск самалётаў Ю-20, Ю-21.

Політэхнічны музэй

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабіль К12/20 выпуску 1911 году з шасі № 73 замовіла паветраплавальная школа ў горадзе Цьверы. Мэханік па катлах апалу Арлоў з гораду Кімры набыў гэты аўтамабіль у 1929 годзе й актыўна эксплюатаваў да 1939 году, пакуль захоўваліся покрыўкі.[6]

Узімку 1942—1943 гадоў быў размарожаны блёк рухавіка, блёк цыліндраў парэпаўся, машына прыйшла ў непрыдатнасьць. Завалены побытавым сьмецьцем, аўтамабіль стаяў у дрывотніку. У 1966 годзе ўладальнік прапанаваў кіна­студыі імя Горкага купіць аўтамашыну. Супрацоўнікі маскоўскага Політэхнічнага музэю даведаліся пра гэта праз тры дні. Музэй набыў машыну ў кінастудыі, у 1967 годзе аўтамабіль прайшоў рэстаўрацыю ў НАМІ і прыйшоў сво­ім ходам у музэй.[7] Рэстаўратарам прыйшлося перабраць рухавік, падрыхтаваць мноства дэталяў.[6]

Гэта — адзіны захаваны ў сьвеце ўнікальны экзэмп­ляр «Руса-Балта».

Пабудаваная ў горадзе Рыга пажарная машына сабрана зь нешматлікіх рэшткаў «Руса-Балта». Арыгінальныя там фрагменты кабіны, частка рамы, радыятар, скрынка пераключэньня перадачаў. Разрэзаная сталёвая рама шмат гадоў служыла апораю для тэлевізійнае антэны. Усё астатняе было зроблена нанова.[8]

Спроба адраджэньня маркі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

A:Level — Russo-Baltique Impression

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе ў атэлье A:Level распрацавалі дызайн аўтамабілю ў стылі 30 — 40-х гадоў XX стагодзьдзя. Па завяршэньні конкурсу дызайнэрскіх праектаў, эскіз пераможца (Звіада Цыкаліі) быў узяты за аснову новага аўтамабіля.[9] Інвэстыцыі ў памеры 2 млн даляраў былі ўкладзены ў дадзены праект расейскім прадпрымальнікам, уладальнікам гандлёвае маркі «Руса-Балт», Віктарам Такновым. У 2002 годзе A: Level была пераназвана ў «Russo-Baltique». У 2006 годзе ў супрацоўніцтве зь нямецкім атэлье German Gerg GmbH быў створаны канцэпт-караў Russo-Baltique Impression. Аўтамабіль дэманстраваўся ў Эўропе на конкурсе Concorso d’Eleganza Villa d’Este 2006 году[10] і на аўтасалоне ў Жэневе у 2007 годзе.[11] Для выраба скарыстаны вытворчыя магутнасьці фірмы «Gerg GmbH» разьмешчанае пад Мюнхенам. Некаторыя тэхнічныя дадзеныя аўтамабіля: 12-цыліндравы сілавы аґрэґат Mercedes-Benz з падвойным турбакампрэсарам, магутнасьцю 555 л з., 6-ступеністая аўтаматычная каробка перадач, пнэўмападвеска. Цікавыя асаблівасьці — сьвятлодыёдныя ліхтары й дах са зьменнаю празрыстасьцю. Аўтамабіль было вырашана выпускаць дробнымі сэрыямі па 10—15 асобнікаў у год. Арыентыровачны кошт — 1,8 млн даляраў.[12][13][14] Было атрымана некалькі замоваў, аднак вытворчасьць так і не была пачата. Меркавалася таксама распрацоўка яшчэ аднаго аўтамабілю клясы GT.[15]

Латвійская фірма Dartz, якая спэцыялізуецца на вытворчасьці аконных плёнкаў, вырабіла на заводзе ў Таліне (Эстонія) браняваны пазадарожнік пад назваю «Prombron’ (ex. Russo-Baltique)». На лягатыпе аўтамабілю, апроч вышэйпаказанай назвы, паказаны таксама серп і молат. На сваім сайце фірма пазыцыянуе аўтамабіль як «прадаўжальніка традыцыяў Руса-Балта».[16]
16 красавіка 2009 году два аўтамабілі «PROMBRON' (ex. Russo-Baltique)» былі прадстаўлены на аўтавыставе Top Marques Monaco. У інтэрнэт-публікацыях адбываецца шмат спэкуляцыяў на тэму адраджэньня «Руса-Балта», фірмаю DARTZ, нягледзячы на тое, што сама фірма не валодае гандлёваю маркаю «Руса-Балт».

У гульнявой і сувэнірнай індустрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маштабныя мадэлі пяці выглядаў у маштабе 1:43 выпускаюцца на саратаўскім заводзе «Моссар».

  1. ^ Рига автомобильная журнал «Игрушки для больших»  (рас.) Проверено 18 февраля, 2010
  2. ^ Фрэзе Пётр Аляксандравіч Біяграфія  (рас.) Праверана 18 лютага, 2010
  3. ^ Руссо-Балт. Колы надзеіAutoreview.ru  (рас.)
  4. ^ Долматовский Ю. Знакомые и Незнакомые. — М.: Детская Литература, 1976. — С. 86.
  5. ^ Russo-Balt piekabes treileri  (лат.)
  6. ^ а б МК-Мобиль, 18 кастрычніка 2010 году.
  7. ^ За рулём. 1976. Сакавік.
  8. ^ урнал «Игрушки для больших». Выпуск 31.
  9. ^ Афіцыйны прэс-рэліз пра вынікі конкурсу designet.ru  (рас.) Праверана 21 лютага, 2010
  10. ^ Афіцыйны сайт Concorso d’Eleganza Villa d’Este  (італ.) Праверана 19 лютага, 2010
  11. ^ Жэнеўскі аўтасалон-2007. Russo-Baltique Impression mail.ru  (рас.) Праверана 19 лютага, 2010
  12. ^ Аляксей Поликовский Нямеччына+Афрыка=Расея ? «Новая аўтамабільная газэта» 22 сакавіка 2007 (рас.) Праверана 19 лютага, 2010
  13. ^ Прэзэнтацыя Russo-Baltique Impression designet.ru  (рас.) Праверана 19 лютага, 2010
  14. ^ Russo-Baltique Impression. Dartz Description  (анг.)
  15. ^ «Руса-Балт» прадставіць новую мадэль mail.ru 24 красавіка 2006  (рас.) Праверана 19 лютага, 2010
  16. ^ Dartz Prombron Апісаннье, характарыстыкі  (анг.)
  • Ю. Долматовский. Знакомые и Незнакомые. Издательство Детская Литература 1976 г. Стр 86.
  • Энциклопедия «Рига». Рига: Главная редакция энциклопедий, 1989. ISBN 5-89960-002-0 Стр. 644

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руса-Балтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў