Перайсьці да зьместу

Рубікон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Рубікон

па-італьянску: Rubicone
Агульныя зьвесткі
Выток Апэніны
Вусьце Адрыятычнае мора
Краіны басэйну Італія
Вобласьці Savignano sul Rubicone[d]
Даўжыня 35 км
Месцазнаходжаньне
Рубікон на мапе

Рубіко́н (па-лацінску: Rubicō, па-італьянску: Rubicone) — невялікая рака на Апэнінскім паўвостраве, упадае ў Адрыятычнае мора, на поўнач ад Рыміні. Да 42 г. да н. э. служыла мяжой паміж Італіяй і рымскай правінцыяй Цызальпійская Галія.

Гэтая рака вядомая галоўным чынам дзякуючы выразу «перайсьці Рубікон», які азначае беззваротнае рашэньне. Гісторыя гэтага выказваньня зьвязана з тым часам, калі Юліюс Цэзар ня быў імпэратарам, а быў усяго толькі ваеначальнікам (праконсулам), а Рым быў рэспублікай. Па законе праконсул меў права ўзначальваць войска толькі за межамі Італіі. Аднак 10 студзеня 49 да н. э. ён са сваім войскам падышоў да Рубікону. Але ня быў упэўнены ў сіле свайго войска і таму вагаўся, бо ў выпадку няўдачы ён будзе падвергнуты публічнай ганьбе і катаваньням. Ён перайшоў праз Рубікон і пасьля грамадзянскай вайны стаў імпэратарам.

Дакладная ідэнтыфікацыя Рубікону зь якой-небудзь з сучасных рэчак ускладнена тым, што з часоў антычнасьці напрамкі цячэньня рэк у гэтай мясцовасьці значна зьмяніліся. У 1932 рака Ф’юмічына афіцыйна атрымала назву Рубікон.

  • Зельскі А. Рубікон // БелЭн у 18 т. Т. 13. Мн., 2001.