Рай
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Jan_Bruegel_d._%C3%84._003.jpg/300px-Jan_Bruegel_d._%C3%84._003.jpg)
Рай — у рэлігійным уяўленьні: прыстанішча праведных душ пасьля цялеснай сьмерці альбо канца сьвету; пасьлясьмяротнае месца праведнікаў і прарадзіма чалавецтва. У пераносным сэнсе — дасканалы стан шчасьця. Традыцыйнае разьмяшчэньне рая — Нябёсы, хаця існуе ўяўленьне пра Зямны Рай (Эдэм). Часта супрацьпастаўляецца пеклу.
Уяўленьне пра рай існуе ў паганскіх традыцыях, а таксама ў хрысьціянстве, ісламе, многіх школах будызму, а таксама ў трансгуманізьме ў выглядзе канцэпцыі paradise engineering.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рай і пекла ў беларускай міталёгіі — Беларуская Атлянтыда // Радыё «Свабода»