Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2024 году
← 2018 2030 →
| ||||
Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі | ||||
15—17 сакавіка 2024 | ||||
Кандыдат | Уладзімер Пуцін | Мікалай Харытонаў | Уладзіслаў Даванкаў | |
---|---|---|---|---|
Партыя | самавылучэнец | КПРФ | «Новыя людзі» | |
Галасоў выбаршчыкаў | 75 950 588 | 3 737 763 | 3 341 389 | |
Папярэдняя колькасьць месцаў | 76,69 %
| |||
Адсотак | 87,29 % | 4,3 % | 3,84 % | |
| ||||
| ||||
Кандыдат | Леанід Слуцкі
| |||
Партыя | ЛДПР
| |||
Галасоў выбаршчыкаў | 2 792 545
| |||
Адсотак | 3,21 %
|
Вы́бары прэзыдэ́нта Расе́і адбыліся з 15 па 17 сакавіка[1][2] 2024 року. Прэзыдэнт абіраецца на тэрмін 6 гадоў. Калі ў першым туры пераможца ня быў бы вызначаны, другі тур меў адбыцца 7 красавіка 2024.
Урачыстае зацьвярджэньне Ул. Пуціна на пасаду Прэзыдэнта Расеі 7 траўня 2024 году.
Кандыдаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палітычныя партыі, прадстаўленыя ў Дзярждуме ці/або заканадаўчых органаў ня менш як траціны суб’ектаў фэдэрацыі, могуць вылучаць кандыдатаў бяз збору подпісаў. Такімі партыямі ёсьць «Адзіная Расея», КПРФ, «Справядлівая Расея» і «Яблыка».
Палітычны кантэкст і «Праблема 2024»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Праблема 2024» звязаная з магчымым пераходам улады ў Расеі пасля заканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзімера Пуціна. Паводле Кацярыны Шульман, ідзе шырокі пошук элітарнага пакту, альтэрнатыва — вайна ўсіх супраць усіх. На думку Алега Чарназуба, расейская эліта можа знайсьці шляхі вырашэньня гэтай бяды, напрыклад, Валеры Зоркін прапанаваў зьмяніць канстытуцыю, Вячаслаў Валодзін прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы парляманта.
Да выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да выбараў права Расеі дазваляла заклікаць галасаваць за кандыдатаў на пасаду Прэзыдэнта Расеі. Угаворваць насельнікаў Расеі можна было зь 27 лютага па 14 сакавіка 2024 году[3]. Усе падзеі адбываліся ў час вайны з Украінаю.
Галасаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галасаваньне адбывалася на земяхлях Расеі і па-за яе межамі:
- на землях захопленых у Ўкраіны
- у дыпляматычных прадстаўніцтвах Расеі ва ўсіх краінах, дзе яны маюцца
Вынікі галасаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтральная выбарчая камісія Расеі абвясьціла пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Галава ЦВК Расеі Эла Памфілава заявіла, што канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 21 сакавіка 2024 году. Пасьля падлічэньня 99,76 % галасоў можна зрабіць вывады аб перамозе Уладзімера Пуціна. Колькасьць галасоў за кожнага ўдзельніка выбараў:
- Уладзімер Пуцін — 87,29 %
- Мікалай Харытонаў — 4,3 %
- Уладзіслаў Даванкаў — 3,84 %
- Леанід Слуцкі — 3,21 %
Вынікі галасаваньня папярэднія, але ўжо не паўплываюць вынікі галасаваньня яшчэ не падлічаныя пратаколы.