Прыліўная электрастанцыя
Выгляд
Прыліўная электрастанцыя (ПЭС) — гідраэлектрычная станцыя, якая выкарыстоўвае энэргію марскіх прыліваў для стварэньня напору.
ПЭС будуецца на беразе заліва або штучнага басэйну, адрэзанага ад мора плацінаю. Пры адлівах і прылівах утвараецца перапад узроўняў мора і заліва (басэйна), які прыводзіць у дзеяньне гідраагрэгаты, устаноўленыя ў плаціне.