Прыгодніцкі фільм
Выгляд
Прыгодніцкі фільм — жанр кіно, адпаведны прыгодніцкаму раману ў літаратуры. У адрозьненьне ад баявіка, у прыгодніцкіх фільмах акцэнт зрушаны з грубага гвалты на кемлівасьць пэрсанажаў, уменьне абхітрыць, ашукаць злыдня. У прыгодніцкіх фільмах героям трэба арыгінальна выблытацца са складаных сытуацыяў. «Гэпі-энд» таксама вельмі верагодны. Вельмі часта прыгодніцкае кіно перасякаецца з гістарычным, утворачы спэцыфічныя паджанры — фільм плашча і шпагі (калі дзеяньне адбываецца ў Эўропе) і вэстэрн (калі дзеяньне паходзіць на Дзікім Захадзе).
Хрэстаматыйныя прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Прыгоды Робін Гуда»
- «Маска Зора»
- «Піраты Карыбскага мора»
- «Індыяна Джонс»
- «Раман з каменем»
- «Скарбы Сьера-Мадрэ»