Полымя
Выгляд
По́лымя — зьява, выкліканая сьвячэньнем распаленага газападобнага асяродзьдзя, у шэрагу выпадкаў зьмяшчае плязму і/альбо дысьпергаваныя цьвёрдыя рэчывы, у асяродзьдзі адбываюцца фізыка-хімічныя ператварэньні рэагентаў, што прыводзіць да сьвячэньня, цеплавыдзяленьня й самаразагрэву.
Газападобнае асяродзьдзе полымя ўтрымлівае зараджаныя часьціцы (іёны, радыкалы), што абумоўлівае наяўнасьць электраправоднасьці полымя й узаемадзеяньне яго з электрамагнітнымі палямі. На гэтым прынцыпе пабудаваныя прыборы, здольныя з дапамогай электрамагнітнага выпраменьваньня прыглушыць полымя, адарваць ад гаручых матэрыялаў або зьмяніць яго форму.