Партал:Азія/Біяграфіі
Ян Чэрскі (*15 траўня 1845 г. — †7 ліпеня 1892 г., нізоўе р. Калыма) — беларускі і расейскі геоляг, палеантоляг і географ, дасьледчык Сыбіры, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага. - Будучы навуковец нарадзіўся 3 траўня 1845 г., пры хрышчэньні атрымаў імя Яна Станіслава Францішка. У дзесяцігадовым узросьце страціў бацьку. Як сьведчыць Бенэдыкт Дыбоўскі, выхаваньнем Яна ды яго старэйшай сястры Міхаліны займалася маці. Яна дала Яну добрую хатнюю адукацыю, але клапацілася ў першую чаргу аб «салонным» выхаваньні — танцах, францускай мове, ды інш. Паводле зьвестак В. Ярмоленка, перад паступленьнем у Віленскую гімназію, Чэрскі валодаў чатырма замежнымі мовамі — францускай, нямецкай, ангельскай ды латыньню, а паводле зьвестак Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі ён таксама граў на фартэп’яна ды добра маляваў. З 1860 году Чэрскі працягвае адукацыю ў Шляхецкім інстытуце ў Вільні...:::::::::::::::: далей