Пазыцыйная вайна
Пазыцы́йная вайна́ — вайна, у якой узброеная барацьба вядзецца пераважна на суцэльных, адносна стабільных франтах (пазыцыях) з глыбокаэшаланаванай абаронай.
Як правіла, характарызуецца высокай шчыльнасьцю войскаў і разьвітым інжынэрным забесьпячэньнем пазыцыяў.
Падчас вядзеньня пазыцыйнай вайны ваенна-палітычная і стратэгічная абстаноўка застаюцца стабільнымі на працягу доўгага часу. Ваенныя дзеяньні з абодвух бакоў мэтадычныя і малавыніковыя, наступальныя апэрацыі неэфэктыўныя, і нават пры спрыяльным завяршэньні прыводзяць да абмежаваных вынікаў. Пэрыяды пасіўнай абароны абодвух бакоў значна даўжэй спробаў наступу. Стратэгічнай мэтай пазыцыйнай вайны становіцца дэмаграфічнае і эканамічнае зьнясіленьне суперніка.
Пераход да пазыцыйнай вайны тлумачыцца няздольнасьцю (пры існуючым балянсе сіл і ўзроўні разьвіцьця зброі і ваеннай тэхнікі) абодвух бакоў ажыцьцяўляць прарывы абароны суперніка (або разьвіваць тактычныя прарывы ў апэратыўныя).
Характэрным прыкладам пазыцыйнай вайны могуць служыць баявыя дзеяньні ў Першую сусьветную вайну на Заходнім фронце з прыканца 1914 году і на Ўсходнім фронце з прыканца 1915 году.
У мастацкай літаратуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алесандра Барыка апісвае акопную тактыку, якая выкарыстоўваецца ў пазыцыйнай вайне, як пераломны момант ва ўспрыманьні баявых дзеяньняў («Такая гісторыя», гл. 2: «Капарэта. Мэмарыял»): «вайна перамясьцілася пад зямлю». Востра-суб’ектыўнае мастацкае апісаньне сцэн Першай сусьветнай вайны спалучаюцца ў яго выкладаньні з гістарычнымі ідэямі адсылаючымі да ваенна-тэхналягічных рэвалюцый.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галактионов М. Р. Париж, 1914. — М.: АСТ, 2001. — ISBN 5-17-0000561.
- История первой мировой войны. 1914—1918. — М.: Наука, 1975.