Перайсьці да зьместу

Оскар Кольбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Оскар Кольбэрг

Оскар Кольбэрг (па-польску: Oskar Kolberg; 22 лютага 1814, вёска Прысуха Апочынскага павету Келецкага ваяводзтва3 чэрвеня 1890) — польскі этнограф, фальклярыст, кампазытар. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1875).

Пісаў паланэзы, мазуркі кракавякі, рабіў апрацоўкі народных песень. Аўтар опэры «Кароль пастухоў» (1859). Зьбіраў фальклёрна-этнаграфічныя матэрыялы на тэрыторыя сучасных Беларусі, Летувы і іншых краінаў. У 18571890 выдаў працу «Народ. Яго звычаі, лад жыцьця, мова, паданьні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песьні, музыка і танцы». У 19611990 убачыў сьвет яго «Поўны збор працаў» у 68 тамах, у 52-м томе якога «Беларусь — Палесьсе» зьмешчаныя 723 песьні, 105 нотных запісаў, зробленых у навакольлі Менску. У разьдзеле «Народ» прыведзеныя выказваньні дасьледнікаў пра беларусаў, матэрыялы пра сацыяльнае і эканамічнае становішча беларускіх сялянаў. Большасьць матэрыялаў О. Кольбэрг узяў з працаў Э. Ажэшкі, П. Баброўскага, Р. Зянькевіча, Ю. Крашэўскага, А. Рыпінскага, Я. Тышкевіча, рукапісаў невядомых аўтараў. Аўтар працаў «Казкі з Палесься», «Вясельныя звычаі і абрады з Палесься» (абедзьве 1889), «Этнаграфічныя замалёўкі» (т. 1—11, 18821891).[1]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 554
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.


Оскар Кольбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў