Нанцкі эдыкт
Нанцкі эдыкт (па-француску: Édit de Nantes) — указ, выдадзены 13 красавіка 1598 году Генрыхам IV, які прадставіў кальвінскім пратэстантам Францыі, таксама вядомым як гугеноты, істотныя правы ў краіне, якая да гэтага часу лічылася па сутнасьці каталіцкай. Ва ўказе Генрых кіраваўся ў першую чаргу разьвіцьцём грамадзянскага адзінства. Эдыкт адкрыў шлях для сэкулярызму й талерантнасьці. Увогуле, указам прапаноўвалася свабода сумленьня для прыватных асобаў, а таксама апісаныя канкрэтныя саступкі пратэстантам, напрыклад, амністыі й аднаўленьні іхных грамадзянскіх правоў, у тым ліку права на працу ў любой вобласьці й права зьвяртацца са скаргамі непасрэдна да караля. Гэта паклала канец рэлігійным войнам, якія ахапілі Францыю ў другой палове XVI стагодзьдзя.
Пазьней ануляваньне Нанцкага эдыкта ў кастрычніку 1685 году Людовікам XIV, унукам Генрыха IV, спарадзіла зыход пратэстантаў і павялічыла варожасьць памежных пратэстанцкіх краінаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- L’édit de Nantes (фр.)
- «Flash sur l’édit de Nantes» (фр.)
- «Un Édit de Tolérance» (фр.)
- The Edict of Nantes (анг.)