Перайсьці да зьместу

Музычны альбом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раньнія альбомы былі пакункам 78 абаротавых запісаў у форме кнігі, падобныя да альбомаў з фатаграфіямі

Музычны альбом — набор музычных кампазыцыяў, выпушчаных разам, у стандартным фармаце, даступных для прайграваньня на папулярных прыладах, што граюць музыку.

Выраз «альбомны запіс» зьявіўся пасьля таго, як некалькі грамкружэлак сталі прадавацца як адно выданьне, зьмешчаныя ў кнігу, якая нагадвае фотаальбом. Пазьней, «альбомам» сталі зваць доўгаграючыя 33⅓ аб/хв 12-цалевыя кружэлкі (гл. таксама LP), таму што ў іх уваходзіла столькі музыкі, колькі раней утрымоўваў цэлы альбом. Стандартам папулярнай музыкі стала 12-14 песень у альбоме, першапачаткова аўтарскія адлічэньні залежылі ад колькасьці песень.

Цяпер, калі грамкружэлкі сталі архаізмам, тэрмін «альбом» ставіцца да любой калекцыі гукавых запісаў, такіх як кампакт-касэта, кампакт-дыск, мінідыск, DVD-Audio, SACD. У музычных анлайн-крамах, такіх як iTMS, група зь некалькіх запісаў, выпушчаных у адзін і той ж час, таксама завецца альбомам.

Клясыфікацыя музычных альбомаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясыфікацыя па аб'ёме

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • звычайным «стандартным» альбомам або «LP» (лонгплэй, па-ангельску: Long Play) звычайна завуць альбом, выпушчаны на адной 12-цалевай кружэлцы або на адным кампакт-дыску з часам гучаньня парадку 30—80 хвілін.
  • міні-альбом або «EP» (па-ангельску: Extended Play) — прамежкавы варыянт паміж стандартным альбомам і самотнікам (сынглам). Звычайна на EP больш кампазыцый і час гучаньня, чым на сынглах, але менш, чым на альбоме.
  • падвойны альбом — альбом, выпушчаны на двух носьбітах інфармацыі (12-цалевых кружэлках або CD) і з часам гучаньня прыблізна ў 1,5—2 разы большым, чым LP. Шматлікія падвойныя альбомы, выпушчаныя на кружэлках яшчэ да эры кампакт-дыскаў, былі пазьней перавыдадзеныя на адным кампакт-дыску, аму што апошні фармат дапушчае вялікую працягласьць гучаньня.
  • бокс-сэт (па-ангельску: box set) — камплект зь некалькіх носьбітаў. Звычайна гэта камплект з трох і больш CD у адмысловай агульнай скрынцы або пакунку.

Гл. таксама: самотнік (сынгл). Сынглы звычайна не адносяць да альбомаў, таму што яны часта складаюцца толькі з адной-дзьвюх песень.

Клясыфікацыя па тыпах запісу і кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • студыйны альбом — альбом, запісаны ў студыі гуказапісу
  • канцэртны альбом, «канцэртнік» — альбом з запісам канцэртнага выступу. Звычайна на ім запісанае выкананьне кампазыцыяў на сцэне «ўжывую», перад публікай (часта чутныя воплескі й іншыя гукі, якія выдаюцца публікай).
  • складанка — звычайна, складанка раней апублікаванага матэрыялу. На складанцы могуць быць кампазыцыі як аднаго, так і некалькіх выканаўцаў. Нярэдка выканаўцы выпускаюць адным альбомам складанку сваіх лепшых рэчаў або гітоў.
  • «праграмны» альбом (ён жа «нумарны», «асноўны», «стандартны», «парадкавы» і проста «альбом» у вузейшым значэньні) — расплывістае паняцьце для пазначэньня звычайна тых альбомаў аднаго выканаўца, якія, у адрозьненьне ад складанак і большасьці канцэртнікаў, утрымоўваюць толькі новы матэрыял, які яшчэ не выдаваўся. Звычайна гэта чарговы запісаны студыйны альбом. Аднак, існуе мноства гібрыдных зьяваў (напрыклад, канцэртны альбом з такім матэрыялам, які ніколі ня быў запісаны ў студыі), і гэтае паняцьце, нягледзячы на распаўсюджанасьць, зьяўляецца толькі ўмоўным.

Іншыя тыпы альбомаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • бутлег — неафіцыйны альбом. Напрыклад, выпушчаная падпольна або нелегальна складанка або канцэртны запіс. Бутлегі ў асноўным выпускаліся ў ЗША, Нямеччыне і большай часткай у Італіі. Дзесьці да сярэдзіны 90-х гадоў у Эўропе бутлегі былі ў вольным продажы, нягледзячы на тое, што яны не зьяўляліся афіцыйнымі выданьнямі, іх можна было набыць у любой музычнай краме. Пазьней з пашырэньнем Эзразьвязу гэтую справу прыкрылі. На дадзены момант на CD бутлегі выходзяць вельмі рэдка. Зь іншага боку, усе пірацкія запісы выкладваюцца ў інтэрнэт, адкуль іх можна спампаваць.
  • дэма — дэманстрацыйны запіс. Звычайна гэта адзін зь першых запісаў музыкі або гурта, створаны яшчэ да выхаду першых рэлізаў (г.зн. афіцыйна не выдадзены), і прызначаны для азнаямленьня зацікаўленых асобаў (уладальнікі і агенты лэйблаў, арганізатары канцэртаў/фэстаў/конкурсаў, стваральнікі складанак, патэнцыйныя фэны, музычныя крытыкі) зь яго музыкай і плянаваным творчым кірункам.
  • дэбютны альбом — першы альбом выканаўца (гл. дэбют)
  • канцэптуальны альбом — альбом, усе кампазыцыі якога абьяднаныя адной ідэяй (канцэпцыяй). На канцэптуальных альбомах, у параўнаньні зь іншымі, звычайна ўгледжваецца некаторая аўтарская задума ў складзе і парадку кампазыцыяў.
  • магнітаальбом — музычны альбом, выпушчаны на магнітафоннай стужцы, аўдыёкасэце. Звычайна выпуск магнітаальбомаў вырабляўся неафіцыйна (што адрозьнівае іх ад афіцыйных выпушчаных лэйбламі аўдыёкасэтаў), і часта самімі ж музыкамі.
  • прома — адмысловы выпуск (як правіла, параўнальна невялікім тыражом) музычнага альбома або іншага рэлізу, для бясплатнага распаўсюджваньня з мэтай прамоўшэну. Не прызначаны для продажу або шырокага распаўсюджваньня, у адрозьненьне ад асноўнага выпуску. Прома-копіі могуць, напрыклад, рассылацца тэле- і радыёстанцыям для трансьляцыі новых песень або кліпаў у іх этэры, а гэтак жа музычным журналістам, каб тыя напісалі рэцэнзіі ў прадвер’і афіцыйнай даты рэлізу.
  • саўндтрэк (па-ангельску: soundtrack, даслоўна: гукавая дарожка) — альбом з музыкай з аднаго (радзей — некалькіх) фільмаў. Можа быць як складанкай некалькіх выканаўцаў, так і альбомам аднаго.
  • сумесны альбом — альбом, запісаны сумесна выканаўцамі, якія звычайна ўжо маюць самастойную музычную кар’еру. Характарызуецца, як правіла, толькі тым, што ў якасьці выканаўца паказаны не адзін чалавек або адзін гурт (або нават адмысловая назва сумеснага праекту), а некалькі (прыклад: «The Basement Tapes» — сумесны альбом Боба Дылана і гурта The Band)
  • сольны альбом (ён жа «сольнік») — альбом, выпушчаны пад імем аднаго музыкі. Часам гэты музыка быў раней вядомы ў складзе гурта, і выпуск «сольнікаў» можа расцэньвацца як сольная кар’ера (асобна ад прац гурта і сумесных праектаў) і як рэалізацыя індывідуальных творчых паскненьняў. Такія альбомы адрозьнівае ад іншых рэлізаў толькі тое, што ў якасьці выканаўца паказаны адзін чалавек, а ня некалькі або назва гурта. Але гэта не заўсёды азначае, што альбом быў цалкам запісаны адным чалавекам. У запісы сольнага альбома аднаго музыкі магло ўдзельнічаць мноства іншых. Напрыклад, на двух сольниках Сіда Барэта запісваліся і ўсё яго калегі па гурце Pink Floyd і іншыя музыкі, але альбомы былі выпушчаны пад імем аднаго Барэта.
  • спліт (па-ангельску: split, даслоўна: расшчапленьне) — альбом, на якім кожнаму з двух (радзей — больш) выканаўцаў прадстаўленыя па нескольку кампазыцый, або прыкладна роўны час гучаньня. У эпоху грамкружэлак кожнай групе адводзіўся адзін бок кружэлкі.
  • трыб’ют-альбом (па-ангельску: tribute, даслоўна: даніна, калектыўны дарунак) — альбом-складанка з кавэр-вэрсіямі песень аднаго выканаўца, выкананых іншымі. Звычайна гэта робіцца як даніна павагі і знак шанаваньня творчасьці аднаго выканаўца.