Марыя (імпэратрыца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 385
Памерла: люты 407
Сужэнец: Ганорыюс
Бацька: Стыліхон[d]
Маці: Серэна[d]

Марыя (па-лацінску: Maria, 384 або 385 — 407) — жонка рымскага імпэратару Ганорыюса.

Паходзіла з ўплывовай сям’і. Была старэйшай дачкой Стыліхону, галоўнага вайскоўца Заходняй Рымскай імпэрыі, і Серэны, а таксама пляменьніцай імпэратара Феадосія I. Дзякуючы бацьку ў 398 годзе адбылося яе вясельле з імпэратарам Ганорыюсам. Некаторы час жыла разам з мужам у Мэдыяляне, пасьля пасялілася ў Рыме. У лютым 407 года памерла.

Пасьля яе сьмерці Ганорыюс ажаніўся на малодшай сястры Фэрманцыі.

Па зьвестках гісторыка Зосіма Марыя (як і Фэрманцыя) так і засталася нявіннымі: Ганорый быў альбо імпатэнтам, альбо не цікавіўся жанчынамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • François Zosso et Christian Zingg, Les Empereurs romains, Editions Errance, 1995.