Перайсьці да зьместу

Кідонія (Марс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марсіянскі сьфінкс»)

Каардынаты: 40°44′ пн. ш. 9°28′ з. д. / 40.74° пн. ш. 9.46° з. д. / 40.74; -9.46

Невялікі кавалак Кідоніі, сфатаграфаваны арбітальным спадарожнікам NASA Вікінг-1 і апублікаванае 31 ліпеня 1976 году

Кідонія — рэгіён у паўночным паўшар’і Марса, у якім было выяўленае скопішча столавых гораў. Месца было названае ў гонар старажытнагрэцкага полісу Кідонія, які разьмяшчаўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Крыту. Кідонія прыцягнула да сябе ўвагу ня толькі навукоўцаў, але і шырокіх слаёў, галоўным чынам — з-за адной з гор, якая на здымку NASA 1976 году нагадвала твар чалавека. Гары было дадзенае неафіцыйнае імя — «Твар на Марсе», або «Марсіянскі Сьфінкс».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]