Перайсьці да зьместу

Максыміліян Бжазоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Максыміліян Бжазоўскі (? — 1659) — праваслаўны шляхціч, вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Герб Газдава роду Бжазоўскіх

Сын Івана Бжазоўскага і Юстыны зь Елавіцкіх. Род вёўся ад вёскі Бярозаўка (Бжазоўка) на Берасьцейшчыне.

Асеў на Кіеўскім ваяводзтве, дзе меў значныя маёнткі, замак ды воласьць Трыпольле, якую набыў у 1633 годзе. Удзельнічаў у польска-турэцкіх бітвах як паручнік ваяводы Станіслава Любамірскага, які потым спрыяў яго кар’еры. У 1635 годзе стаў кіеўскім падстолім. У 1638 годзе ваяваў супраць казакоў, якія зруйнавалі маёнтак ягоны Трыпольле. 4 сьнежня 1638 году, быўшы адным з паслоў Рэчы Паспалітай падпісаў пагадненьне з казакамі.

З 1648 да 1653 году займаў пасаду кіеўскага кашталяна. Пасьля элекцыйнага сойму разам з Адамам Кісялём быў пасланы да багдана Хмяльніцкага дзеля перамоваў; падобную місыю выконваў і пасьля Збораўскага пагадненьня. Ваявода берасьцейскі з 6 траўня 1653 году, ад 1654 году — тлумацкі староста. У 1655 годзе быў удзельнікам Тышавецкай канфэдэрацыі, арганізаванай дзеля адпору швэдам.

Меў цесныя стасункі з Кіеўскай праваслаўнай мітраполіяй. Пётар Магіла прысьвяціў яму сваю працу «Літнас» (1642), як «стачачнаму сыну царквы сьвятой». Ахвяраваў сродкі на патрэбы царквы. Меў вялікі архіў, які згарэў подчас вайны ў Палоннам.

  • Władysław Tomkiewicz. Brzozowski Maksymilian, herbu własnego (†1659) / Польскі Біяграфічны Слоўнік.— Кракаў, 1937.— т. III/1, стр. 66. (перавыданьне 1989 г.) ISBN 83-04-03291-0  (пол.)