Перайсьці да зьместу

Лукіскі пляц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лукіскі пляц (па-летувіску: Lukiškių aikštė) — адзін з цэнтральных пляцаў Вільні ў раёне Лукішкі (Навагародскае староства). Разьмешчана паміж праспэктам Гедыміна, вуліцамі Й. Тума-Вайжганта і Васарэ 16-асёс.

У часы Вялікага княства Літоўскага тэрыторыя пляцу была прадмесьцем. У XVIII стагодзьдзі пачалася фармавацца плошча, на якой былі пабудаваны касьцёл Святых Якава і Піліпа, манастыр і шпіталь. У 1817 годзе яе плошча складала 2 га, па плане горада 1837 - 8 га.

Падчас польскага паўстаньня 1863—1864 гадоў на Лукіскім пляцы быў пакараны 21 паўстанец[1]. У пачатку XX стагодзьдзя кірмаш Казюкаса быў перанесены з катэдральнага пляцу на Лукіскі. У 1904 годзе былі скарэкціраваны межы плошчы. Яна набыла трапецападобную форму; па плошчы былі пракладзены бульвары.

У 1920 годзе пляц быў перайменавана ў гонар Юзэфа Пілсудскага. У савецкі час пляц насіў назву Савецкі, потым Леніна. У 1949—1952 гадах пляц было рэканструявана. У 1952 годзе на месцы помніка Юзэфу Пілсудскаму быў устаноўлены помнік У. І. Леніну (скульптар М. Томскі, архітэктар В. Мікучаніс). Помнік зьнеслі 24 жніўня 1991 года і перанеслі ў парк Грутас. У 2017 годзе плошча была адкрыта пасьля рэканструкцыі.

  1. ^ Lukiškių aikštė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIII (Leo-Magazyn). – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008
  • Vytautas Jogėla. Lukiškių aikštė (лит.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (22 августа 2018). Дата обращения: 2 января 2022.