Лексыка
Выгляд
Ле́ксыка (па-старажытнагрэцку: τὸ λεξικόν які адносіцца да слова) — сукупнасьць словаў, слоўнікавы склад мовы безадносна да паходжаньня словаў, часу іх узьнікненьня, стылістычнай і экспрэсіўнай дыфэрэнцыяцыі.
Таксама гэтым тэрмінам азначаюць розныя пласты словаў у мове, якія вылучаюцца паводле тых ці іншых прыкметаў: літаратурная лексыка, дыялектная лексыка, лексыка асобных пісьменьнікаў або твораў, лексыка агульнаўжывальная, кніжная, стылістычна нэўтральная, экспрэсіўная і г. д.
Лексыка зьяўляецца аб’ектам вывучэньня лексыкалёгіі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с ISBN 985-06-0075-6.