Перайсьці да зьместу

Кіпеньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіпеньне вады

Кіпеньне — працэс параўтварэньня ў вадкасьці (пераход рэчыва з вадкага ў газападобны стан), з узьнікненьнем межаў падзелу фаз. Тэмпэратура кіпеньня пры атмасфэрным ціску прыводзіцца звычайна як адна з асноўных фізыка-хімічных характарыстык хімічна чыстага рэчыва.

Кіпеньне зьяўляецца фазавых пераходам першага роду. Кіпеньне адбываецца значна больш інтэнсіўна за выпарэньне з паверхні, з-за ўтварэньня ачагоў параўтварэньня, абумоўленых як дасягнутай тэмпэратурай кіпеньня, так і наяўнасьцю дамешкаў.

Кіпячэньне — награваньне вадкасьці (звычайна вады) да тэмпэратуры кіпеньня — фізычны спосаб дэзынфэкцыі.

Кіпеньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў