Кулік-паручайнік
Кулік-паручайнік | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Сеўцападобныя |
Сямейства | Бакасавыя |
Род | Уліты |
Від | Кулік-паручайнік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tringa stagnatilis Bechs., 1803 | |
Кулік-паручайнік, ці паручайнік (Tringa stagnatilis) — від птушак роду ўлітаў сямейства бакасавых.
У паручайніка тонкая, доўгая і прамая дзюба[1], а таксама вельмі доўгія жаўтаватыя лапкі. Мае два віды апярэньня ў залежнасьці ад часу году. Больш яркае апярэньне мае карычнева-шэрае адценьне і засыпана чорнымі плямамі. Зь менш яркім апярэньнем, паручайнік на верхнім баку шэры, на ніжнім — белы, а галава і шыя — белавата-шэрыя. Даўжыня цела да 23 см, вага 55—85 г.
Паручайнік гняздуецца ў арэале паміж Усходняй Эўропай і Сярэдняй Азіяй, аддаючы перавагу вільготным нізінным лугам і стэпавым і тайговым балотам. Для зімоўкі робіць пералёт у Афрыку або Паўднёвую Азію, асабліва ў Індыю.
Гэты від харчуецца вусякамі і дробнымі воднымі бесхрыбетнымі, праводзячы дзюбаю мелкаводзьдзе і глей.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Казулін А. Паручайнік Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.