Кулік-паручайнік
| Кулік-паручайнік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Сеўцападобныя |
| Сямейства | Бакасавыя |
| Род | Уліты |
| Від | Кулік-паручайнік |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Tringa stagnatilis Bechs., 1803 | |

Кулік-паручайнік, ці паручайнік (Tringa stagnatilis) — від птушак роду ўлітаў сямейства бакасавых.
У паручайніка тонкая, доўгая і прамая дзюба[1], а таксама вельмі доўгія жаўтаватыя лапкі. Мае два віды апярэньня ў залежнасьці ад часу году. Больш яркае апярэньне мае карычнева-шэрае адценьне і засыпана чорнымі плямамі. Зь менш яркім апярэньнем, паручайнік на верхнім баку шэры, на ніжнім — белы, а галава і шыя — белавата-шэрыя. Даўжыня цела да 23 см, вага 55—85 г.
Паручайнік гняздуецца ў арэале паміж Усходняй Эўропай і Сярэдняй Азіяй, аддаючы перавагу вільготным нізінным лугам і стэпавым і тайговым балотам. Для зімоўкі робіць пералёт у Афрыку або Паўднёвую Азію, асабліва ў Індыю.
Гэты від харчуецца вусякамі і дробнымі воднымі бесхрыбетнымі, праводзячы дзюбаю мелкаводзьдзе і глей.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Казулін А. Паручайнік Чырвоная кніга Беларусі Праверана 1 верасьня 2024 г.