Перайсьці да зьместу

Квінтыльён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Квінтыльён — натуральны лік, роўны:

  • у сыстэме найменьня лікаў з кароткай шкалой — адзінцы з 18 нулямі (1 000 000 000 000 000 000 = , тысяча квадрыльёнаў або мільён трыльёнаў);
  • у сыстэме найменьня лікаў з доўгай шкалой — адзінцы з 30 нулямі (1 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 = = = , мільён у пятай ступені).
Кароткая шкала Доўгая шкала
квінтыльён трыльён
сэкстыльён трыльярд
септыльён квадрыльён
актыльён квадрыльярд
нонільён квінтыльён

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дыямэтар галяктыкі Млечны Шлях складае каля аднаго квінтыльёну кілямэтраў, або аднаго зэтамэтру.
  • У вядомай задачы пра зёрны на шахматнай дошцы лік зёрнаў на дошцы ў 64 краткі складзе болей за 18 квінтыльёнаў.
  • Існуе болей за 43 квінтыльёны розных камбінацыяў кубіка Рубіка.
  • Лямпа напальваньня магутнасьцю 100 Вт (з сярэдняй даўжынёй хвалі выпраменьваньня 600 нм і з ККД 3,3%) выпраменьвае 10 квінтыльёнаў фатонаў за сэкунду.