Каштоўная папера
Выгляд
Кашто́ўная папе́ра — дакумэнт маёмаснага зьместу, зь якім нейкае права зьвязанае такім чынам, што бяз гэтага дакумэнту ня можа быць ані ажыцьцяўленая, ані перададзенае іншай асобе.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У залежнасьці ад выражаных на іх правоў каштоўныя паперы адрозьніваюцца паводле некалькіх прынцыпаў:
- грашовыя паперы (абліґацыі, вэксэлі, чэкі і г. д.)
- таварныя паперы, якія зацьвярджаюць часьцей за ўсё права ўласнасьці або права закладу на тавары (канасамэнты, delivery-ордэры, складзкія пасьведчаньні і г. д.)
- паперы, якія зацьвярджаюць права ўдзелу ў нейкай кампаніі (акцыі, сэртыфікаты на акцыі, карыстальніцкія пасьведчаньні і г. д.)
У залежнасьці ад спосабу леґітымацыі асобы ў якасьці суб’екту права адрозьніваюць:
- паперы на прад’яўніка, калі ўладальнікам паперы лічыцца яе трымальнік,
- імянныя паперы, якія зьмяшчаюць абазначэньне ўладальніка ў тэксьце дакумэнту
- ордэрныя паперы, якія могуць быць перададзеныя іншай асобе перададачным запісам на адваротным баку паперы — індасамэнту