Касмапалітызм
Касмапаліты́зм — ідэалёгія, сьветапогляд, згодна зь якім, ўсе чалавечыя этнічныя групы належаць да адной супольнасьці, заснаванай на агульнай маралі. Касмапалітызм можа пацягнуць за сабой ідэю стварэньня свайго роду сусьветнага ўраду, ці можа проста зьвярнуцца да больш шырокіх маральных, эканамічных і / ці палітычныя адносін паміж дзяржавамі і асобамі з розных краінаў. Чалавек, што прытрымліваецца ідэі касмапалітызму ў любых яго формах называецца касмапалітам. Касмапалітызм гэта таксама ідэя сусьветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасьці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі, альбо такі панятак увогуле адмаўляюць.
Касмапалітычная супольнасьць можа грунтавацца на ўсёабдымнай маралі, агульных эканамічных адносінах, альбо палітычнай структуры, якая ўключае ў сабе розныя народы. Напрыклад, Кваме Энтані Апія прадугледжвае магчымасьць існаваньня касмапалітычнае супольнасьці, у якой людзі з розных месцаў, прастораў (фізычных, эканамічных ды іншых) уваходзяць у адносіны ўзаемнай павагі, нягледзячы на розныя вераваньні ды перакананьні (рэлігійныя, палітычныя і іншыя).
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слова паходзіць ад грэцкага космас Κόσμος (Сусьвету) і поліс Πόλις (горад).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэі касмапалітызму мы можам упершыню бачыць ў Дыягена з Сынопа (каля 412 да н. э.), бацькі-заснавальніка руху кінікаў у Старажытнае Грэцыі. Дыягена на пытаньне, адкуль ён прыйшоў, адказаў: «Я грамадзянін сьвету (kosmopolitês)». Гэта была наватарская канцэпцыя, таму што шырокая аснова сацыяльнай ідэнтычнасьці ў Старажытнае Грэцыі ў той час была за асобнымі гарадамі-дзяржавамі (полісамі) альбо за ўсімі грэкамі (элінамі) у цэлым. Стоікі, якія пазьней прынялі ідэю Дыягена і ператварылі ў натуральна поўнамаштабную канцэпцыю, пры гэтым падкрэсьлівалі, што кожны чалавек жыве адразу ў двух грамадзтвах — мясцовай супольнасьці, дзе ён нарадзіўся, і супольнасьці чалавечых аргумэнтаў і памкненьняў. Заняпад палітычнага жыцьця грэцкіх гарадоў пасьля Пэляпанэскае вайны, а таксама разьвіцьцё філязофскае думкі прывялі да адмоўных адносінаў элінаў да патрабаваньняў абмежаванага мясцовага патрытызму. Цяпер, са стратай незалежнасьці і ўвогуле — са скарачэньнем значэньня гарадоў у эканоміцы (асабліва пасьля македонскай і рымскай заваёў Грэцыі), элін пачаў усьведамляць сябе грамадзянінам усяго сьвету.