Каралеўства Грэцыя
Каралеўства Грэцыя Βασίλειον τῆς Ἑλλάδος | |||||
| |||||
Тэрытарыяльныя зьмены Грэцкага каралеўства з 1824 па 1947 год | |||||
Афіцыйная мова | грэцкая | ||||
Сталіца | Атэны | ||||
Форма кіраваньня | Манархія |
Каралеўства Грэцыя (па-грэцку: Βασίλειον τῆς Ἑλλάδος) — грэцкая манархія, заснаваная пастановай «вялікіх дзяржаў» (Вялікабрытанія, Францыя, Расея), якое замацавала Лёнданская канфэрэнцыя 1832 году. Манархія ў Грэцыі была прызнана афіцыйна на міжнародным узроўні ў Канстантынопальскім пагадненьні 1832 году, акрамя таго Грэцыі гарантавалі поўную бясьпеку і незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі. Такім чынам узьнікла незалежная грэцкая дзяржава, якая замяніла Першую Грэцкую Рэспубліку, утвораную падчас нацыянальна-вызваленчай вайны.
Першая манархія існавала да 1924 году, калі была абвешчана Другая Грэцкая Рэспубліка. Манархія была адноўлена ў 1935 годзе з вяртаньнем на грэцкі прастол дынастыі Глюксбургаў. З прыходам ваеннай хунты «чорных палкоўнікаў» манархія была ліквідавана, а апошні грэцкі кароль Канстантын II быў высланы з краіны і пазбаўлены маёмасьці і грэцкага грамадзянства.
Каралі Грэцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыведзены даты кіраваньня грэцкіх манархаў.
Дынастыя Вітэльсбахаў
Дынастыя Глюксбургаў
- Георг I: 30 сакавіка 1863 — 18 сакавіка 1913
- Канстантын I: 18 сакавіка 1913 — 11 чэрвеня 1917 году і 19 сьнежня 1920 — 27 верасьня 1922
- Аляксандар I: 11 чэрвеня 1917 — 25 кастрычніка 1920
- Георг II: 27 верасня 1922 — 25 сакавіка 1924 і 3 лістапада 1935 — 1 красавіка 1947
- Павал I: 1 красавіка 1947 — 6 сакавіка 1964
- Канстантын II: 6 сакавіка 1964 — 1 чэрвеня 1973